навіны

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 29 чэрвеня

Мікалаеў пасля расейскай атакі. 29 чэрвеня 2022 года. (Фота: State Emergency Service of Ukraine / Cover Images / Forum)
Мікалаеў пасля расейскай атакі. 29 чэрвеня 2022 года. (Фота: State Emergency Service of Ukraine / Cover Images / Forum)
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 29 чэрвеня чытайце ў нашым аглядзе.
Мікалаеў пасля расейскай атакі. 29 чэрвеня 2022 года. (Фота: State Emergency Service of Ukraine / Cover Images / Forum)
Мікалаеў пасля расейскай атакі. 29 чэрвеня 2022 года. (Фота: State Emergency Service of Ukraine / Cover Images / Forum)
Паводле Генеральнага штабу ЗСУ, з часу поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страты расейскага войска дасягнулі 35 450 чалавек забітымі.
Цягам апошніх содняў ва Усходняй зоне аперацыі расейцы не спынялі наступальных дзеянняў, каб усталяваць кантроль над тэрыторыямі Данецкай і Луганскай вобласцяў.
На славянскім напрамку захопнікі імкнуліся выйсці да паселішчаў Багародзічнае – Краснаполле дзеля далейшага наступу на Славянск і Барвінкава.
На лісічанскім напрамку расейцы працягваюць штурмавыя дзеянні ў бок Ваўчаяраўкі – Верхнякаменкі, каб атачыць горад Лісічанск.
На бахмуцкім кірунку штурмавыя дзеянні акупантаў сканцэнтраваныя ў бок паселішчаў Мідна Руда – Клынавае. Адзначаецца, што расейцы маюць частковы поспех і замацоўваюцца ў паўночнай частцы Клынавага і каля трасы Е-40 побач з Вуглягорскай ЦЭС.
На іншых адцінках лініі сутыкнення на Данбасе расейцы пераважна абмяжоўваліся выведнымі дзеяннямі, ратацыяй кадраў, а таксама нанясеннем авіяцыйных і артылерыйскіх удараў па ўкраінскіх пазіцыях.
За межамі Усходняй зоны аперацыі цягам апошніх содняў расейцы не праводзілі актыўных наступальных дзеянняў. Адзначаецца, што на харкаўскім, паўднёвабужскім і таўрыйскім напрамках яны трымалі абарону, каб захаваць ужо занятыя пазіцыі.
На валынскім і палескім кірунках сітуацыя па-ранейшаму спакойная, але адзначаецца, што побач з украінскай мяжой Узброеныя сілы Беларусі праводзяць праверку баявой гатовасці. Пры гэтым захоўваецца небяспека нанясення авіяцыйных і ракетных удараў з тэрыторыі РБ па Украіне.
Уладзімір Зяленскі выступае на пасяджэнні круглага стала па відэасувязі падчас саміту НАТА ў Мадрыдзе. (Фота: Manu Fernandez / AP / East News)
Уладзімір Зяленскі выступае на пасяджэнні круглага стала па відэасувязі падчас саміту НАТА ў Мадрыдзе. (Фота: Manu Fernandez / AP / East News)
Тым часам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы на паседжанні ААН, заклікаў арганізацыю прызнаць Расею тэрарыстычнай дзяржавай і выключыць яе са спісу Рады Бяспекі.
Таксама Зяленскі прапанаваў накіраваць спецпрадстаўніка або ўпаўнаважаную камісію ў Крамянчуг, на месца абстрэлу гандлёвага цэнтру.
Чытайце таксама:
Belsat

Назвалі дату «рэферэндуму» аб расейскай анексіі Данецкай вобласці

Дарадца мэра Марыупалю Пятро Андрушчанка паведаміў, што расейскі бок плануе правесці «рэферэндум» аб анексіі Данецкай вобласці. Яго прызначылі на 11 верасня 2022 года.
Прарасейскія ўлады Херсонскай вобласці таксама рыхтуюць рэферэндум аб далучэнні да Расеі.
Паводле ўкраінскай выведкі, «рэферэндумы» ў Херсонскай і Запарожскай вобласцях могуць адбыцца таксама 11 верасня. У гэты ж дзень пройдуць выбары ў Расеі.
Міністр узброеных сілаў Францыя Сэбаст’ен Лекарню (Sébastien Lecornu) заявіў, што ўрад краіны прыняў рашэнне паставіць дадатковую зброю для Украіны. ЗСУ мае атрымаць значную колькасць браняваных аўтамабіляў VAB.
Чытайце таксама:
Belsat

Францыя перадасць Украіне бронемашыны VAB, але Макрон не верыць у хуткае заканчэнне вайны

Пры гэтым Лекарню не ўдакладніў, калі менавіта Украіна атрымае бронемашыны і якой мадыфікацыі яны будуць. Але дадаў, што французскі ўрад разглядае магчымасць паставіць Украіне яшчэ і супрацькарабельныя ракеты «Exocet».
Таксама сталі вядомыя падрабязнасці рашэнняў Нямеччыны і Нідэрландаў. Кожная з іх адправіць Украіне яшчэ па тры гаўбіцы 155-міліметровага калібру «Panzerhaubitze 2000» (Ph 2000). Пра гэта ў кулуарах саміту NATO заявілі міністры абароны Нямеччыны Крыстынэ Лямбрэхт (Christine Lambrecht) і Нідэрландаў Кайса Олёнгрэн (Kajsa Ollongren).
Тым часам Канада абвясціла пра дадатковую фінансавую дапамогу для Украіны. У прыватнасці, абапіраючыся на цесную супрацу партнёраў з «Вялікай сямёрцы», прэмʼер Канады Жустэн Трудо (Justin Trudeau) абвясціў аб даванні 151,7 мільёна канадскіх долараў на новую гуманітарную дапамогу. Асобна Трудо анансаваў крэдыт для Украіны на суму 200 мільёнаў канадскіх долараў.
ВК belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10