навіны

МУС Беларусі паведаміла адразу пра тры смяротныя ДТЗ за содні

Наступствы ДТЗ у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. 19 лістапада 2022 года. (Фота: МУС Беларусі / Telegram)
Наступствы ДТЗ у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. 19 лістапада 2022 года. (Фота: МУС Беларусі / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Аварыі адбыліся ў Барысаве, Калінкавіцкім раёне і ля Астраўца

Тры смяротныя аварыі адбыліся ў Беларусі за содні: у Барысаве, Калінкавіцкім раёне і ля Астраўца. У ДАІ звязваюць гэтыя здарэнні са складанымі дарожнымі ўмовамі, гаворыцца ў паведамленні міністэрства ўнутраных справаў.
Наступствы ДТЗ у Барысаве. 19 лістапада 2022 года. (Фота: МУС Беларусі / Telegram)
Наступствы ДТЗ у Барысаве. 19 лістапада 2022 года. (Фота: МУС Беларусі / Telegram)
Міністэрства ўнутраных справаў у сваім Telegram-канале паведаміла пра тры смяротныя ДТЗ за содні.
У Барысаве 22-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню, з’ехаў з дарогі і сутыкнуўся з дрэвам. У выніку 18-гадовая пасажырка сканала, кіроўца і яшчэ адзін пасажыр шпіталізаваныя.
У Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці легкавы аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў грузавік. 19-гадовая пасажырка легкавіка загінула.
Наступствы ДТЗ у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. 19 лістапада 2022 года. (Фота: МУС Беларусі / Telegram)
Наступствы ДТЗ у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. 19 лістапада 2022 года. (Фота: МУС Беларусі / Telegram)
У Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці 22-гадовы кіроўца легкавой машыны на закругленні дарогі вылецеў у кювет і перакуліўся. Хлопец загінуў на месцы.
Чытайце таксама:
 (Фота: pressmvd/Telegram)

У Берасцейскай вобласці ў аварыі загінулі чацвёра маладых людзей

ДАІ раіць пазбягаць за стырном рэзкага тармажэння і манеўраў, асабліва каля пешаходных пераходаў, перакрыжаванняў і на закругленнях дарог. Кіроўцаў таксама просяць выбіраць бяспечную хуткасць.
Сяргей Крот belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10