Хусіты спыняюць Чырвонае мора, а ЗША збіраюць кааліцыю. Як гэта ўдарыць па гаманцах і свеце
27.12.2023, 17:10
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Еменскія шыіты-хусіты скандуюць лозунгі падчас акцыі пратэсту супраць блізкаўсходняга плану прэзідэнта ЗША ў Сане, Емен. 31 студзеня 2020 года. (Фота: Hani Mohammed / AP Photo / East News)
podpis źródła zdjęcia
У дзейнасці хусітаў можа быць зацікаўленая Расея.
Еменскія хусіты ўжо тры месяцы, нягледзячы на сваю аддаленасць ад Ізраілю, вядуць супраць яго баявыя дзеянні. І пакуль у самім Ізраілі вайсковых атак практычна не адчуваюць, з праблемамі сутыкнуліся гандлёвыя пастаўкі паміж рознымі кантынентамі. Ці знойдзе свет адказ на новыя выклікі 2023 года?
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Еменскія шыіты-хусіты скандуюць лозунгі падчас акцыі пратэсту супраць блізкаўсходняга плану прэзідэнта ЗША ў Сане, Емен. 31 студзеня 2020 года. (Фота: Hani Mohammed / AP Photo / East News)
7 кастрычніка палестынская групоўка «Хамас» учыніла тэрарыстычны напад на Ізраіль, які ў адказ пачаў наземную аперацыю ў сектары Газа. На гэтым тле пра баявую аперацыю на «падтрыманне палестынскага народу» абвесцілі еменскія хусіты. Так называюць вайскова-палітычную групоўку «Ансар Алах». Яна кантралюе значную частку тэрыторыю Емену і прадстаўляе інтарэсы шыіцкай секты зэйдытаў.
Хусіты ўваходзяць у «вось супраціву» – неафіцыйны альянс Ірану і праіранскіх груповак на Блізкім Усходзе («Хамас» і «Хізбула» таксама ў восі). Часам праціўнікі хусітаў называюць іх «марыянеткамі Ірану». Іран фінансуе і пастаўляе зброю хусітам, яны шчыльна супрацоўнічаюць на ўзроўні спецслужбаў. Самыя ж хусіты агрэсіўна настроеныя супраць ЗША і Ізраілю, дэманізуюць і дэгуманізуюць гэтыя краіны.
Аднак з самім Ізраілем Емен не мяжуе, іх падзяляюць каля 2000 км. Атакаваць Ізраіль хусіты могуць толькі дыстанцыйна – ракетамі і беспілотнікамі. Свае ракеты і дроны хусіты пачалі запускаць 19 кастрычніка, але іх перахоплівалі амерыканскія караблі і ізраільская СПА.
Тады хусіты паабяцалі атакаваць у Чырвоным моры ізраільскія караблі. У гэтым ім спрыяе тое, што менавіта каля берагоў Емену найвузейшае месца ў Чырвоным моры, што злучае яго з Індыйскім акіянам – Баб-эдь-Мандэбскі праліў.
Агулам з 19 лістапада да 26 снежня хусіты атакавалі 15 караблёў, якія ішлі пад сцягамі Багамскіх астравоў, Габону, Гон-Конгу, Кайманавых астравоў, Ліберыі, Мальты, Маршалавых астравоў, Нарвегіі і Панамы. Былі пашкоджаныя шэсць суднаў, двое – захопленыя. Адзін карабель з экіпажам 25 асобаў дагэтуль застаецца ў руках захопнікаў.
Хусіты лічаць легітымнымі цэлямі ўсе караблі, што накіроўваюцца ў Ізраіль, незалежна ад таго, якая краіна іх уласнік. Гэта, на іхную думку, дэманструе падтрыманне палестынцаў.
Паводле розных ацэнак, доля Суэцкага каналу ў міжнародным гандлі складае ад 7 да 12 %.
Хусіты захопліваюць грузавы карабель «Galaxy Leader», саўладальнікам якога ёсць ізраільская кампанія, у Чырвоным моры. 20 лістапада 2023 года. (Фота: Houthis Media Center / Handout / Anadolu Press / East News)
«Лічба аграмадная. І ЗША, і Кітай нясуць страты праз немагчымасць выкарыстоўваць Суэцкі канал. Я ўжо маўчу пра Егіпет, які вельмі моцна залежыць ад працы каналу і ад таго, колькі грошай ён дае гэтай краіне. Ізраіль часткова таксама губляе, бо прыкладна траціна грузаў Ізраілю праходзіць праз затоку, што вядзе ад Чырвонага мора», – заявіў у эфіры «Вот Так» украінскі эканаміст Іван Ус.
З прычыны атак хусітаў некалькі найбуйнейшых лагістычных кампаніяў свету ўжо былі вымушаныя або прыпыніць перавозкі, або змяніць маршрут. Сярод іх дацкая «Maersk», нямецкая «Hapag-Lloyd», швейцарская «MSC», французская «CMA CGM» і гон-конгская «OOCL». Разам гэта больш як 40 % міжнародных кантэйнерных перавозак.
«Ніхто не жадае трапляць у рэгіён, выбар суднаў малы, стаўкі растуць. Судаўладальнікам, вядома, страшна – трэба наймаць яшчэ больш аховы, але існуе думка, што хусіты адсочваюць па онлайн-мапах судны пад ізраільскім сцягам, ці хто заходзіў у ізраільскія парты на выгрузку, пагрузку, бункераванне. Такія судны нават не спрабуюць ісці праз Баб-эль-Мандэб», – распавёў «Белсату» эксперт у лагістычнай галіне.
Як піша «Bloomberg», дастаўка тавараў у абыход Чырвонага мора праз Афрыку павялічвае кошт кожнай перавозкі на $ 1 млн. А час дастаўкі вырастае ад сямі да дзесяці дзён. Акрамя гэтага, праз павелічэнне попыту, які выкліканы перанакіраваннем судоў вакол Афрыкі, растуць і кошты на нафту.
Шведская кампанія «IKEA» ўжо заяўляе, што сутыкаецца з праблемамі ў пастаўках некаторых тавараў. Такая ж сітуацыя з амерыканскім рэтэйлерам адзення «Abercrombie & Fitch», які плануе замяніць марскую дастаўку грузаў авіяцыйнай.
Да таго ж, адзначыў прадстаўнік лагістычнай галіны, егіпцяне анансавалі павышэнне коштаў праходу праз Суэцкі канал з новага года:
,,
«Суэц дарагі і будзе даражэць».
Іншы прадстаўнік лагістычнай галіны распавёў «Белсату», што вынікам атак стане рост коштаў дастаўкі тавараў не толькі морам, але і наземным шляхам – чыгуначным ці цяжкавікамі, асабліва з Кітаю ў Еўропу. У выніку сваю выгаду можа атрымаць і Менск, бо менавіта праз Беларусь кітайскія тавары трапляюць чыгункай у Еўразвяз.
«Усё, што па зямлі, будзе даражэйшым. Суадносна можа і абʼём павялічыцца», – тлумачыць лагіст.
Тым не менш, ягоны калега мяркуе, што праблемы з праходам праз Суэцкі канал не надоўга, бо «піратаў размажуць»:
,,
«І не толькі ЗША. Усе зацікаўленыя ў бяспецы праходу па Чырвоным моры. Я думаю, там можа атрымацца міжнародная каардынацыя ў гэтай справе».
Злучаныя Штаты яшчэ на пачатку снежня заявілі, што напады хусітаў «уяўляюць сабой наўпроставую пагрозу міжнароднаму гандлю і марской бяспецы». А 18 снежня міністр абароны ЗША Лойд Остын абвесціў пра пачатак аперацыі «Вартавы росквіту» – «важнай новай шматнацыянальнай ініцыятывы» для гарантавання бяспекі ў Чырвоным моры.
,,
«Нядаўняя эскалацыя безразважных нападаў хусітаў з Емену пагражае свабоднай гандлёвай навігацыі, ставіць пад пагрозу нявінных маракоў і парушае міжнароднае права», – заявіў міністр.
Паводле Лойда, у аперацыі пад эгідай ЗША будуць задзеяныя Вялікая Брытанія, Бахрэйн, Іспанія, Італія, Канада, Нарвегія, Нідэрланды, Сейшэльскія астравы і Францыя. Да іх пазней далучыліся Аўстралія, Грэцыя і іншыя краіны. Некаторыя з іх караблёў ужо дзеюць у Чырвоным моры.
За развязанне крызісу ў Чырвоным моры выступіў і Кітай, што, праўда, не абазначае яго непасрэднага ўдзелу ў міжнароднай аперацыі.
«Чырвонае мора ёсць важным міжнародным гандлёвым маршрутам для тавараў і энерганосьбітаў. Абарона бяспекі і стабільнасці рэгіёну служыць агульным інтарэсам міжнароднай супольнасці. Кітай выступае за абарону бяспекі міжнародных марскіх шляхоў і супраць нанясення турботы цывільным суднам. Мы лічым, што адпаведныя бакі, асабліва ўплывовыя краіны, павінны гуляць канструктыўную і адказную ролю ў гарантаванні бяспекі марскіх шляхоў у Чырвоным моры», – заявіў 21 снежня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ўан Ўэнь Бінь.
Аднак прадстаўнікі хусітаў заявілі, што не спыняць аперацыяў, «нават калі Амерыка мабілізуе ўвесь свет». Паводле іх, атакі на судны ў Чырвоным моры спыняцца, «толькі калі Ізраіль спыніць свае злачынствы» ў сектары Газа, а «харчаванне, медыкаменты і паліва паступяць да абложанага насельніцтва».
Як заявіў 21 снежня прэс-сакратар Пэнтагону Пэт Райдэр, сілы міжнароднай кааліцыі будуць выконваць ролю дарожнага патруля ў Чырвоным моры і Адэнскім заліве, каб рэагаваць і пры неабходнасці аказваць дапамогу камерцыйным судам. Апроч караблёў, будзе задзеяны і авіяцыйны складнік.
«Вельмі важна разумець, што хусіты нападаюць не толькі на адну краіну, яны насамрэч нападаюць на міжнародную супольнасць. Яны нападаюць на эканамічны дабрабыт і росквіт краінаў ва ўсім свеце. То бок, па сутнасці, яны сапраўды сталі бандытамі на міжнароднай шашы, якой ёсць Чырвонае мора», – заявіў Райдэр.
Генерал Джоўзэф Воўтэл, які кіраваў Цэнтральным камандаваннем Збройных сілаў ЗША з 2016 да 2019 года, распавёў «The War Zone», што міжнародныя сілы «нададуць суднаходнай галіне ўпэўненасць у тым, што яны змогуць бяспечна прайсці гэты крытычна важны водны шлях». На ягоную думку, кааліцыя надасць «не толькі абарончы патэнцыял, але і наступальныя інструменты ў выпадку, калі мы вырашым, што нам трэба нанесці зваротны ўдар па пазіцыях і магчымасцях хусітаў, якія пагражаюць свабоднаму патоку гандлю праз Чырвонае мора».
Захоплены еменскімі хусітамі грузавы карабель «Galaxy Leader», саўладальнікам якога ёсць ізраільская кампанія, у Чырвоным моры. 20 лістапада 2023 года. (Фота: Houthis Media Center / Handout / Anadolu Press / East News)
Аднак застаецца адкрытым пытанне, калі міжнародная кааліцыя ўсё ж здолее гарантаваць бяспеку ў Чырвоным моры.
«Я думаю, што міжнародная супольнасць суднаходства хоча разумець часавыя рамкі, – сказаў Джошуа Гатчынсан, кіраўнік аддзелу рызык і разведкі фірмы марской бяспекі «Ambrey». – Дзе будуць базавацца гэтыя сродкі? Праз які час яны зʼявяцца? Якія вобласці яны ахопяць? Якой адлегласці яны здольныя дасягаць?»
У 2000–2010-я гады ў Баб-эль-Мандэбскім праліве ўжо актыўнічалі самалійскія піраты, якія атакавалі караблі з іншага берагу. Аб’яднаная аперацыя NATO супраць іх цягнулася сем гадоў. Аднак, у адрозненне ад неарганізаваных самалійцаў з аўтаматамі на маторных лодках, збройныя атрады хусітаў, паводле некаторых ацэнак, могуць складаць да паўмільёна чалавек. На іх узбраенні балістычныя і крылатыя ракеты, беспілотнікі-камікадзэ «Shahed 136» ды іншая сучасная зброя. З 2015 года з еменскімі хусітамі ваявала суседняя Саудаўская Аравія. Яна панесла вялікія страты, але поспеху ў гэтым супрацьстаянні так і не здабыла.
Ілія Куса, аналітык Украінскага інстытуту будучыні, адзначае, што «Іран абраў добры таймінг пачаць гэтую праблему з Чырвоным морам». Цяпер у Емене паміж рознымі бакамі грамадзянскага канфлікту, у які былі зацягнутыя розныя вонкавыя сілы, дзейнічае рэжым спынення агню. Яго ўдалося дасягнуць «амаль што вар’яцкімі намаганнямі», і замарожванне канфлікту задавальняе ўсіх. І суседняя Саудаўская Аравія, якая з 2015 года ваявала супраць хусітаў, не хоча зноў пачынаць вайну і «падстаўляцца». А Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, паводле Кусы, хоць і не супраць вайны з хусітамі, але не хочуць псаваць стасункаў з саудаўцамі.
,,
«Ніхто не хоча аднаўлення вайны ў Емене з гуманітарных прычынаў. Гэта непапулярная вайна, ніхто не хоча новай хвалі ўцекачоў», – сказаў Куса.
Таму, на ягоную думку, застаюцца толькі тры варыянты. Па-першае, весці перамовы наўпрост з хусітамі, што і робяць ЗША з дапамогай Аману, «але гэта цяжка, бо яны патрабуюць, каб Ізраіль спыніў вайсковыя дзеянні ў сектары Газа». Другі варыянт – паабяцаць хусітам нешта адносна сітуацыі ўнутры Емену, што наўпрост не звязанае з Ізраілем. А трэці – правесці супольную аперацыю супраць хусітаў разам з хаўруснікамі, «але, відавочна, на наземнае ўварванне ніхто не пойдзе». Авіяўдары ж наўрад ці знішчаць увесь іх вайсковы патэнцыял. Таксама застаецца нявырашаным пытанне хаўруснікаў.
,,
«Калі арабскія краіны падтрымаюць ЗША супраць еменскіх хусітаў у кантэксце Ізраілю, яны рызыкуюць зрабіцца ў вачах арабскай вуліцы калабарантамі», – адзначыў палітолаг.
Агулам, на ягоную думку, сітуацыя пойдзе паводле трэцяга сцэнара, але ў «лайтовай версіі», пакуль Ізраіль не зменшыць сваёй ваеннай актыўнасці ў сектары Газа.
Пры гэтым, на думку эканаміста Івана Уса, у дзейнасці хусітаў можа быць зацікаўленая Расея, якой патрэбныя высокія кошты на нафту і глабальная дэстабілізацыя, бо «чым больш агмянёў успыхвае ва ўсім свеце, тым больш на іх адцягваюцца ЗША і менш дапамагаюць Украіне».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.