У офіс кампаніі «Мегатоп» прыйшлі з ДФР
У офіс кампаніі «Мегатоп» прыйшлі з Дэпартаменту фінансавых расследаванняў, паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».
Крама «Мегатоп». (Фота: megatop.ibiz.by) Паводле інфармацыі крыніцы, у працаўнікоў забралі тэхніку, спрабуюць узламаць серверы.
Затрыманыя некалькі чалавек, сярод якіх бухгалтар і юрыст.
Марыя Мурашка belsat.eu