Ваеннага пенсіянера з Беларусі асудзілі ва Украіне за адмаўленне расейскай агрэсіі
24.06.2022, 16:38
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Эдуард Крыжаноўскі / Вот Так)
podpis źródła zdjęcia
Яму прысудзілі пазбаўленне волі ўмоўна.
Суд у Ровенскай вобласці Украіны прыгаварыў 59-гадовага ваеннага пенсіянера з Беларусі да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна за адмаўленне расейскай агрэсіі і апраўданне абстрэлаў украінскіх гарадоў, паведамляе выданне Zahid.net.
Ён прызнаў віну і раскаяўся.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Эдуард Крыжаноўскі / Вот Так)
Асуджаны Анатоль Дзікавіцкі мае беларускае грамадзянства, аднак ужо шмат гадоў пражывае ў Зарэчанскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, дзе і праходзіў суд.
Так, 15 сакавіка ў размове з неўстаноўленым следствам асобай ён адмаўляў дачыненне расейскіх ваенных да абстрэлаў украінскіх гарадоў. У прысудзе гаворыцца, што ён «у катэгарычнай форме адмаўляў дачыненне вайскоўцаў Расейскай Федэрацыі да абстрэлаў Харкава, Кіева, Марыупалю і іншых украінскіх гарадоў, апраўдваў знішчэнне войскамі Расейскай Федэрацыі тэлевышкі ў Роўна і аб’ектаў грамадзянскай інфраструктуры, тым самым адмаўляў і апраўдваў узброеную агрэсію Расеі супраць Украіны, распачатую ў 2014 годзе».
У выніку Дзікавіцкага прызналі вінаватым у апраўданні ўзброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны (частка 1 артыкула 436-2 КК Украіны).