Палітычная дзяячка Святлана Ціханоўская выступіла ў ПАСЭ і выказалася на конт месца Беларусі ў Еўропе.
Палітычная дзяячка Святлана Ціханоўская выступіла ў ПАСЭ і выказалася на конт месца Беларусі ў Еўропе.
Вось галоўныя фрагменты выступлення дэмакратычнай лідаркі:
«Калі агрэсарам дазволяць дабіцца свайго, перспектыў для свабоды і бяспекі ў Еўропы стане значна менш. Асмялелая імперыя ўжо пераступіла парог еўрапейскага дома. Па ўсім рэгіёне ўзнікаюць новыя пагрозы. Новыя крыніцы для маніпуляцый.
Мы павінны прымаць меры ў адказ супраць краін-агрэсараў, якія нам пагражаюць. Адначасова з гэтым мы павінны працягнуць руку сяброўства і дапамогі людзям гэтых краін. Ёсць важнае адрозненне: рэжымы, якія робяць злачынствы, павінны быць пакараныя. У той жа час звычайныя людзі, якія выступаюць за справядлівасць, заслугоўваюць падтрымкі. Заслугоўваюць падтрымкі па адной простай прычыне: мы частка Еўропы.
Наша перамога на выбарах 2020 года была гучным і выразным пасланнем: мы еўрапейцы. Мы хочам вярнуць сабе сваю краіну, вярнуць яе беларусам. Наш народ працягвае супраціўляцца – нават пасля маштабных рэпрэсій апошніх двух гадоў. Каля 2 000 чалавек былі затрыманыя за пратэсты супраць вайны ва Украіне. Больш за 80 дыверсій супраць расійскіх войскаў учынены партызанамі на тэрыторыі Беларусі. Амаль 1 500 беларусаў уступілі ва ўкраінскую армію.
Я звяртаюся да Рады Еўропы з просьбай заснаваць працоўны камітэт па адносінах з Беларуссю. У яго склад неабходна ўключыць сябраў розных органаў Рады Еўропы і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Удзельнікі створанай групы сумесна вызначаць прыярытэтныя галіны супрацоўніцтва. Камітэт будзе прапаноўваць, распрацоўваць і запускаць праграмы і праекты для аказання дапамогі, а таксама кантраляваць іх рэалізацыю.
,, Гэта адзін, але вельмі канкрэтны і практычны крок, а яшчэ гэта мой просты адказ на пытанне аб тым «якая роля Савета Еўропы».
Роля Рады Еўропы ў тым, каб ужо зараз стаць бліжэй да Беларусі».
Марыя Мурашка belsat.eu