Украінскія войскі будуць вымушаныя адступіць з Севераданецку
24.06.2022, 10:32
У Севераданецку баі ідуць на вуліцах гораду. (Фота: uniannet/Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Абарона ўкраінскіх вайскоўцаў разбураная.
Кіраўнік Луганскай адміністрацыі Сяргей Гайдай заявіў, што ЗСУ будуць вымушаныя сысці з Севераданецку, дзе трываюць баявыя дзеянні.
У Севераданецку баі ідуць на вуліцах гораду. (Фота: uniannet/Telegram)
Сяргей Гайдай распавёў, што праз разбурэнне абароны ўкраінскіх вайскоўцаў ім давядзецца адысці на «больш умацаваныя пазіцыі»:
,,
«У севераданецкай прамзоне ўжо разбурылі шмат ахоўных збудаванняў».
Гайдай дадаў, што калі ЗСУ цалкам страцяць кантроль над горадам, мясцовыя жыхары, якія застаюцца на заводзе «Азот», змогуць эвакуявацца толькі ў Расею.
Раней паведамлялі, што расейцы рыхтуюцца фарсаваць раку Северскі Данец.