навіны

КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» яшчэ пяць чалавек. Сярод іх сківічны хірург

Андрэй Любецкі. (Фота: nn.by)
Андрэй Любецкі. (Фота: nn.by)
podpis źródła zdjęcia

У спіс дадалі Сяргея Канавалава, Андрэя Любецкага, Уладзіміра Агіевіча, Сяргея Глебку і Вадзіма Смірнова

У спіс дадалі Сяргея Канавалава, Андрэя Любецкага, Уладзіміра Агіевіча, Сяргея Глебку і Вадзіма Смірнова, паведамляе «Вясна».
Цяпер у гэтым спісе КДБ 876 чалавек, 137 з якіх – беларусы.
У палітзняволенага Андрэя Любецкага сёння дзень народзінаў.
Андрэй Любецкі. (Фота: nn.by)
Андрэй Любецкі. (Фота: nn.by)
18 красавіка 2022 года ў Менскім гарадскім судзе вынеслі прысуд вядомаму хірургу, палітвязню Андрэю Любецкаму. Суддзя Святлана Чарапанава прызнала лекара вінаватым у парушэнні чатырох артыкулаў КК РБ і прысудзіла да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Акурат такога пакарання запатрабавала для Любецкага пракурорка Жанна Баранава.
Андрэя Любецкага затрымалі ў траўні 2021 года і абвінавацілі паводле 4 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У выніку вядомага сківічнага хірурга, які 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай больніцы ў Менску і быў валанцёрам каля Акрэсціна, прызналі вінаватым паводле арт. 342 («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), арт. 130 («Распальванне варожасці»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і ч. 1, 2 арт. 368 («Абраза Лукашэнкі»).
Марыя Мурашка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10