Выйшаў на волю віцебскі музыка і арт-менеджар Уладзімір Булаўскі
06.08.2022, 12:02
Уладзімір Булаўскі. (Фота: Беларуская рада культуры / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Яго затрымалі 6 ліпеня ў Сянне, там ён планаваў выступіць на канцэрце «Купальскае кола».
Яго затрымалі 6 ліпеня ў Сянне, там ён планаваў выступіць на канцэрце «Купальскае кола».
Уладзімір Булаўскі. (Фота: Беларуская рада культуры / Telegram)
Уладзімір адбыў 30 содняў арышту. Агулам гэта было ўжо чацвёртае затрыманне Булаўскага за апошнія два гады. У верасні 2020 года яго арыштавалі на 8 содняў і прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ). У лістападзе 2021 года – пакаралі 7-содневым арыштам за «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы» (арт. 24.3 КаАП).