Фестываль «Паўночнае ззянне» прапаноўвае беларускім аўтарам кіно падаць заяўку на ўдзел
06.08.2022, 11:07
Выява: northernlightsff/instagram
podpis źródła zdjęcia
Восьмы фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краінаў пачынае прыём заявак на ўдзел у беларускай праграме.
Восьмы фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краінаў пачынае прыём заявак на ўдзел у беларускай праграме, што праводзіцца на фэсце ўжо два гады.
Выява: northernlightsff/instagram
Сёлета арганізатары шукаюць фільмы-выказванні, створаныя ў 2021–2022 гадах беларусамі з усяго свету. Абмежаванняў наконт формы, жанру, працягласці фільму ці любых іншых крытэраў няма.
Паказы беларускіх кінастужак будуць праходзіць як у online, так і ў offline-фармаце па-за межамі Беларусі. Кожны аўтар ці аўтарка фільму зможа абраць фармат удзелу на сваё жаданне.
Каб прапанаваць свой фільм для ўдзелу ў беларускай праграме кінафестывалю, трэба запоўніць заяўку да 1 верасня.
Падаць заяўку ананімна можна на by@northernlightsff.com.