навіны

Палітвязня Ігара Аліневіча плануюць перавесці на турэмны рэжым

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Пасля этапавання ў калонію на яго бесперапынна аказваецца ціск.

Актывісту анархічнага руху Ігару Аліневічу, якога асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, могуць змяніць умовы адбыцця пакарання. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».
Палітвязня этапавалі ў мазырскую калонію ў канцы траўня. Як адзначаюць праваабаронцы, з таго часу на яго бесперапынна аказваецца ціск: па надуманых прычынах яго ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары 30 содняў, пасля чаго перавялі ў памяшканне камернага тыпу. Пры гэтым раней у зняволенні Ігара ніводнага разу не каралі ізалятарам.
Цяпер стала вядома, што 8 жніўня адбудзецца суд па ўзмацненню рэжыму і пераводзе Ігара ў турму. Справу будзе разглядаць суддзя Мазырскага раёна Валянціна Новікава.
Нагадаем, 22 снежня 2021 году ў Менскім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да анархістаў. Суддзя Вячаслаў Тулейка прызначыў Ігару Аліневічу і Сяргею Раманаву па 20 гадоў калоніі, Дзмітрыю Разановічу – 19 гадоў калоніі, Дзмітрыю Дубоўскаму – 18 гадоў калоніі.
Анархістаў абвінавацілі ў падпале аддзелу ДАІ ў Мазыры, будынку Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз у Салігорску і аўтамабіляў каля будынку мясцовай пракуратуры восенню 2020 году. Ад гэтых дзеянняў ніхто не пацярпеў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10