навіны

У Менску п'яны кіроўца насмерць збіў 24-гадовую дзяўчыну

На месцы ДТЗ. (Фота: onlinerby / Telegram)
На месцы ДТЗ. (Фота: onlinerby / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Трагедыя здарылася позна ўвечары 18 сакавіка на праспекце Пушкіна. Кіроўца затрыманы.
Паводле Следчага каміэту, 18 сакавіка каля 23:00 25-гадовы кіроўца «Subaru» збіў 24-гадовую дзяўчыну, якая пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёнае святло. Пасля гэтага ён пратараніў падзяляльную агароджу, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «Skoda» і заехаў у асвятляльную мачту.
На месцы ДТЗ. (Фота: onlinerby / Telegram)
На месцы ДТЗ. (Фота: onlinerby / Telegram)
Ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла на месцы. Пасажырка аўтамабіля «Skoda», 55-гадовая жанчына, шпіталізаваная.
Вінаваты ў ДТЗ уцёк з месца здарэння, але неўзабаве быў затрыманы міліцыянтамі. Як паведамляюць у СК, пасведчання кіроўцы малады чалавек не мае, а на момант аварыі канцэнтрацыя этылавага спірту ў ягонай крыві склала больш за 1 праміле.
Была распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 317 Крымінальнага кодэксу («Парушэнне Правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага апʼянення, што пацягнула праз неасцярожнасць смерць чалавека»).
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10