Сямёра з дзесяці знішчаныя камуністамі: Лёс заснавальнікаў БНР
25.03.2023, 13:53
Дзеячы БНР. 1918 год. Крыніца: Wikipedia
podpis źródła zdjęcia
Некаторыя паверылі бальшавікам і вярнуліся на Радзіму.
105 гадоў таму ў Менску Беларусь была абвешчаная незалежнай і суверэннай дзяржавай. Гэта засведчыла Трэцяя ўстаўная грамата Беларускай Народнай Рэспублікі, пад якой маюцца подпісы 10 супрацоўнікаў першага ўраду БНР. Але як склаўся лёс «айцоў-заснавальнікаў»? І чаму гэта жорсткі ўрок для сённяшніх беларусаў?
Дзеячы БНР. 1918 год. Крыніца: Wikipedia
Першым пад актам незалежнасці Беларусі ад 25 сакавіка 1918 года стаіць подпіс яе першага кіраўніка – старшыні ўраду і народнага сакратара замежных спраў Язэп Варонка. Тады яму, ураджэнцу памежнай Кузніцы, які паходзіў з сям’і беднага праваслаўнага селяніна, было ўсяго 26 гадоў. Ён прыйшоў у беларускую справу зусім нядаўна, пасля звяржэння царызму па выніках Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года, а праз год быў ужо адным з найбольш гарачых прыхільнікаў абвяшчэння незалежнасці Беларусі. На паседжанні, якое пачалося ўвечары 24 сакавіка 1918 года і зацягнулася да шостай гадзіны 25 сакавіка, менавіта ён урэшце паставіў на галасаванне формулу: «Рада Рэспублікі абвяшчае Беларусь незалежнай і суверэннай дзяржавай і выдае аб гэтым Устаўную грамату».
,,
Антон Луцкевіч, адзін з удзельнікаў таго слыннага паседжання ўзгадваў: «Радаснымі клікамі нарушаецца ціша. Пачынаюцца гарачыя авацыі. «Новае сьвятло нарадзілася на Беларусі!» – кліча нехта ў экстазе».
Затым у жыцці Варонкі быў сумнавядомы ліст на імя кайзера Вільгельма ІІ за «вызваленне Беларусі нямецкімі войскамі», на які немцы далі зразумець, што разглядаюць Беларусь не больш як сферай інтарэсаў Расеі. Да 1923 года Варонка ўзначальваў міністэрства беларускіх спраў ва ўрадзе Літоўскай Рэспублікі, але пасля эміграваў у ЗША. Тут ён узначальваў Беларуска-Амерыканскую нацыянальную асацыяцыю.
Памёр ва ўзросце 61 гадоў у Чыкага ў 1952 годзе, а месца яго пахавання было на некалькі дзесяцігоддзяў згублена. Яно было знойдзена ў верасні 2017 годзе, калі святар Аляксандр Аўдзяюк знайшоў магілу Язэпа і Марыі Захаркаў на праваслаўных могілках «Elmwood Cemetery and Mausoleum» у прыгарадзе Чыкага Рывер Гроўв (River Grove).
Дзеячы БНР. 1918 год. Крыніца: Wikipedia
Подпіс Аляксандра Карабача з вёскі Вехатніца, што пад Россю, стаіць апошнім пад Трэцяй Устаўной граматай БНР, ва ўрад якой ён уваходзіў у якасці народнага сакратара пошты і тэлеграфу. Яшчэ колькі гадоў таму ён быў кіраўніком «Белорусского общества» у Вільні, якое сярод заможнага сялянства прапагандавала заходнерусізм і арыентавалася на легальную супрацу з царскімі ўладамі дзеля «развіцця ў беларускай народнасці самасвядомасці на асновах рускай дзяржаўнасці».
Але першая сусветная вайна ўсё змяніла і Карабач перайшоў на бок беларускага нацыянальнага руху. У 1918 годзе далучыўся да створанай партыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), быў адным з выдаўцоў газеты «Незалежная Беларусь». Арыштаваны палякамі і інтэрнаваны ў Ковенскую Літву, дзе працаваў поруч з Варонкам. Але калі Варонка прыняў рашэнне выехаць у ЗША, Карабач –пераехаць у БССР, куды камуністы пераманілі яго для ўдзелу ў ліквідацыйным з’ездзе сваіх канкурэнтаў у Беларусі – БПС-Р. Пасля гэтага Карабач быў рэпрэсаваны і яго далейшы лёс невядомы.
Таксама невядомы лёс Івана Серады, ураджэнца вёскі Задзвея Баранавіцкага раёну, які паходзіў з сям’і святара. Выпускнік Варшаўскага ветэрынарнага інстытуту, удзельнік расейска-японскай і першай сусветнай войнаў, менавіта ён быў абраны старшынёю Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 года, за што быў арыштаваны бальшавікамі. Ва ўрадзе БНР Серада стаў народным сакратаром гаспадаркі і паставіў свой подпіс пад актам незалежнасці пад №3. Ужо ў 1921 годзе ён перабіраецца ў савецкі Менск. Тут працуе ў Інбелкульце, у 1923 годзе арганізоўвае ў сталіцы БССР ветэрынарна-заатэхнічны тэхнікум, пасля чаго пераязджае на працу ў Горыцкую сельскагаспадарчую акадэмію. Але ў 1930 годзе Іван Серада арыштаваны па сфабрыкаванай савецкімі ўладамі справе «Саюзу вызвалення Беларусі» і адбывае пяцігадовую ссылку ў Яраслаўлі. У 1941 годзе новы арышт – ужо на 10 гадоў. Вядома, што ў лістападзе 1943 года Іван Серада быў вызвалены, але далейшы яго лёс невядомы.
Дзеячы БНР. 1918 год. Крыніца: Wikipedia
Лявон Заяц з Даўгінава Вілейскага раёну ў час навучання на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэту, які скончыў у 1914 годзе, далучыўся да беларускага студэнцкага гуртка. Ён удзельнічаў у тэатральных пастаноўках і нават граў ролю Якіма Сарокі ў першай пастаноўцы «Паўлінка» паводле твору Янкі Купалы.
Лявон Заяц у час вайны жыў у Менску, быў сябрам Максіма Багдановіча і працаваў у Беларускім таварыстве дапамогі пацярпелым ад вайны. Уваходзіў у склад Беларускай народнай партыі сацыялістаў (БНПС), удзельнічаў ва Усебеларускім з’ездзе. Ва ўрадзе БНР займаў пасаду кіраўніка справамі. Подпіс Лявона Зайца стаіць пад № 5 пад Трэцяй устаўной граматай БНР. Затым была эміграцыя ў Літву і Чэхаславакію. Ён падтрымаў у 1925 годзе рашэнне аб самароспуску ўрада БНР, пасля чаго ў 1926 годзе перабраўся ў Менск, дзе працаваў у Наркамаце фінансаў БССР. Але не доўга – у 1930 годзе Заяц быў арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і асуджаны на 5 гадоў ссылкі ва Уфу. Тут ён быў паўторна арыштаваны ў ліпені 1935 года. Згодна афіцыйнай версіі, Лявон Заяц памёр ва ўзросце 45 гадоў ад хваробы нырак.
Яшчэ адзін памерлы за кратамі – Канстанцін Езавітаў з Дзвінску (сёння – Даўгаўпілс у Літве). Ён пад актам аб незалежнасці Беларусі паставіў свой подпіс другім па ліку – у якасці народнага сакратара ваенных спраў. Езавітаў паходзіў з сям’і праваслаўнага селяніна, які стаў афіцэрам Расейскай імперыі. Сам Канстанцін абраў шлях настаўніка, у 1913 годзе далучыўся да Беларускай сацыялістычнай грамады. Удзельнік першай сусветнай вайны і Першага Усебеларускага з’езду. Арыштоўваўся бальшавікамі за стварэнне беларускіх вайсковых фармаванняў, але здолеў збегчы з-за кратаў. Пасля адыходу бальшавікоў у лютым 1918 года – камендант Менску. У эміграцыі кіраваў Вайскова-дыпламатычнай місіяй БНР, арганізаваў сумесна з Клаўдыюшам Дуж-Душэўскім пераход на службу БНР Станіслава Булак-Булаховіча.
З 1921 года Езавітаў жыў у Рызе, шматразова арыштоўваўся латвійскімі ўладамі па абвінавачваннях у спробе «адарваць ад Латвійскай дзяржавы» шэраг памежных з БССР тэрыторыяў. Пры гэтым у 1926 годзе ў Менску ён нават паўдзельнічаў у Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу. Пасля пачатку другой сусветнай вайны падтрымаў нямецкія акупацыйныя ўлады, быў схоплены савецкай контрразведкай і даў падрабязныя паказанні пра сваю дзейнасць. Памёр Канстанцін Езавітаў у маі 1946 года ў турме ў Менску ва ўзросце 52 гадоў, згодна афіцыйнай версіі, ад сухотаў.
Яфім Бялевіч быў ураджэнцам Менску, выпускнік юрыдычнага факультэту Пецярбургскага ўніверсітэту, удзельнік першай сусветнай вайны. Ва ўрадзе БНР ён стаў народным сакратаром юстыцыі, і яго подпіс №6 пад Трэцяй устаўной граматай.
Бялевіч быў адным з першых лідараў БНР, які падтрымаў Дэкларацыю пра абвяшчэнне незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 года і нават далучыўся да Чырвонай арміі. Служба гэтая аднак была нядоўгай, ужо ў кастрычніку ён быў арыштаваны па падазрэнні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і паўгады правёў за кратамі (да таго, дарэчы, паспеўшы быць арыштаваным раней і палякамі).
Здавалася, такі прыклад павінен быў стаць урокам Бялевічу, але ён працягнуў падтрымліваць БССР і нават стаў упаўнаважаным яе наркамату фінансаў, пакуль у 1932 годзе не быў зноў арыштаваны і на 5 гадоў накіраваны ў Свірскі канцлагер. У 1937 годзе Бялевіч быў асуджаны паўторна – яшчэ на 5 гадоў і накіраваны ў Магаданскі канцлагер. Тут ён і загінуў у снежні 1942 года ва ўзросце 54 гадоў.
Народны сакратар асветы Аркадзь Смоліч з аграгарадка Бацэвічы Клічаўскага раёну быў адным з найбольш паспяховых беларускі навукоўцаў і аўтар слыннай «Геаграфіі Беларусі». Сам з сям’і святара, ён скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, але ўрэшце абраў мірскае жыццё і навучанне ў інстытутах Кіева і Нова-Александрыі (Пулавы), працаваў у Менску статыстам. Смоліч супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх арганізацыяў, меў вялікую пашану за сваю дзейнасць, удзельнік Усебеларускага з’езду 1917 года. Аркадзь Смоліч з’яўляецца заснавальнікам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, ён жа ездзіў ва Украіну дзеля атрымання пазыкі для БНР, затым заснаваў у Берліне Дыпламатычную місію БНР, нават сустракаўся з Юзафам Пілсудскім.
У жніўні 1922 года пасля дазволу ад урада БССР, Смоліч пераязджае ў Менск, дзе працуе ў Наркамаце земляробства і Інбелкульце, пасадзейнічаўшы яго ператварэнню ў Беларускую акадэмію навук. Але ў 1930 годзе быў арыштаваны па сфабрыкаванай справе «Саюзу вызвалення Беларусі» на 5 гадоў ссылкі. Пасля вызвалення зноў арыштаваны і ў ноч на 18 чэрвеня 1937 года расстраляны ў Омску. Аркадзь Смоліч на той час меў толькі 46 гадоў.
Адна з найбольш таленавітых жанчын у беларускай гісторыі – Палута Бадунова з Гомля, народны сакратар апекі ўраду БНР, чый подпіс пад Трэцяй Устаўной граматай пад №9.
Паходзіла з сям’і арандатара, працавала настаўніцай, у час першай сусветнай вайны ў Петраградзе навучалася на вышэйшых гісторыка-літаратурных курсах, стала адной з лідарак Беларускай сацыялістычнай грамады. Займалася стварэннем беларускіх школак і прытулкаў, дапамагала бежанцам, стварыла ў Менску «Беларускае жаночае дабрачыннае таварыства «Цётка».
Пасля арышту польскімі ўладамі і назіраючы ў першых шэрагах спрэчкі паміж беларускімі дзеячамі на эміграцыі, Палута Бадунова абрала шлях супрацы з уладамі БССР з мэтаю трансфармацыі яе ў суверэнную нацыянальную дзяржаву. Пасля таго, як урад БССР абвесціў у 1923 годзе амністыю для дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, якія змагаліся з савецкай уладай, у тым ліку ў складзе вайсковых адзінак, Бадунова прыняла рашэнне ў 1925 годзе павярнуцца ў Менск, а затым у Гомель.
Пасля распачатай хвалі рэпрэсіяў, спрабавала пакінуць БССР, але няўдала. Урэшце ў 1937 годзе была арыштаваная і асуджаная на 10 гадоў лагераў. Аднак у маі 1938 года асуджаная наноў – да расстрэлу, які быў выкананы ў Менску 29 лістапада 1938 года. Палуце Бадуновай было 53 гады.
Дзеячы БНР. 1918 год. Крыніца: Wikipedia
Пётр Крачэўскі з вёскі Дубна на Мастоўшчыне паходзіў з сям’і праваслаўнага святара, і нават сам рыхтаваўся да гэтай ролі, прайшоўшы дзеля гэтага навучанне ў Жыровіцах і Вільні. Але ў выніку стаў спачатку настаўнікам, а затым банкаўскім супрацоўнікам. Удзельнічаў у першай сусветнай вайне, дэлегаваўся на Усебеларускі з’езд.
Подпіс Крачэўскага пад актам незалежнасці БНР стаіць пад № 7 – у якасці народнага сакратара кантролю. Ён дзейнічаў на эміграцыі ў Літве а пасля выехаў у Прагу, дзе разгарнуў шырокую дзейнасць. Крачэўскі не паддаўся на ўгаворы пераезду ў БССР, наадварот ён намагаўся інфармаваць урады еўрапейскіх краін пра сапраўднае становішча як у Савецкай Беларусі, так і Заходняй Беларусі. Крачэўскі нават дамогся ад ураду Чэхаславакіі стыпендыяў для беларускіх студэнтаў і стаў адным з заснавальнікаў «Беларускага загранічнага архіву».
Пётра Крачэўскі, які «да самае смерці быў слупам незалежнасці і непадзельнасці Беларусі» памёр у сакавіку 1928 года пасля цяжкай хваробы, не дажыўшы да 49 гадоў. Пахаваны на Ольшанскіх могілках у Празе.
Тамаш Грыб з вёскі Паляны на Астравеччыне быў з сялянскай сям’і, але перабраўся ў Пецярбург, дзе працаваў на заводзе і яшчэ да першай сусветнай вайны актыўна далучыўся да беларускага руху.
Дэлегат Першага Усебеларускага з’езду, падчас разгону якога быў арыштаваны бальшавікамі. Ва ўрадзе БНР Грыб стаў народным сакратаром земляробства. Яго подпіс стаіць пад №4 пад Трэцяй устаўной граматай. Затым выехаў спачатку ў Літву, затым у Чэхаславакію, дзе скончыў філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэту.
Тамаш Грыб працаваў ва Украінскім інстытуце грамадазнаўства і стварыў Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Францыска Скарыны. Памёр у 1938 годзе ва ўзросце 42 гадоў ад ускладненняў грыпу і пахаваны, як і Крычэўскі, на Ольшанскіх могілках Прагі.
Такім чынам, сямёра стваральнікаў БНР былі фактычна забітыя савецкай уладай, большасць з іх пасля таго, як прынялі рашэнне павярнуцца на радзіму. Камуністы, якія заснавалі БССР у адказ на зʼяўленне БНР, усё роўна бачылі ў гэтым дзяржаўным праекце канкурэнта. Але нават пасля фізічнага знішчэння заснавальнікаў БНР іх ідэі працягваюць існаваць да сёння. І яскравы таму прыклад – Дзень Волі.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.