З захопу Беларусі пачалася акупацыя Крыму

240 гадоў таму Расейская імперыя ўпершыню анексавала Крым. Як з гэтым звязаныя падзелы Рэчы Паспалітай і захоп беларускіх земляў? Чаму гісторыя паўтарылася ў ХХІ стагоддзі? Чый Херсон? І як паўстаў Марыупаль?

У 1772 г. Расея на чале з Кацярынай ІІ разам з Прусіяй і Аўстрыяй ажыццявіла першы падзел Рэчы Паспалітай, акупаваўшы ўсходнія землі сённяшняй Беларусі. У адказ Турэччына выказала афіцыйны пратэст, пасля чаго пачалася расейска-турэцкая вайна, якая скончылася першай акупацыяй Крыму ў 1774 годзе і яго анексіяй у 1783-м.

Пры дапамозе інтрыгаў, палітыкі «падзяляй і ўладар» ды сацыяльнай інжынерыі Расея замацоўвала анексаваныя тэрыторыі, частка з якіх атрымала назву «Наваросія».

,,

«Наваросія – гэта прыклад тыповай каланіяльнай назвы, яна паказвала, што мы захопліваем нейкую тэрыторыю з дзікунскім насельніцтвам», – тлумачыць гісторык Гжэгаж Скруква.


Чаму дамовы з Расеяй не вартыя і паперы, на якой яны напісаныя? Як праходзіла акупацыя Крыму? Чаму Расея дэпартавала паняволеныя народы? Адказы шукайце ў новым выданні праграмы «Intermarium» з Настай Ільіной.

Госці праграмы:

  • Гжэгаж Скруква, прафесар, даследнік гісторыі Украіны, Універсітэт імя Адама Міцкевіча (Познань, Польшча);
  • Конрад Заштаўт, доктар гуманітарных навук, цюрколаг, эксперт у пытаннях ісламу, Варшаўскі ўніверсітэт (Варшава, Польшча);
  • Гульнара Абдулаева, крымскататарскі гісторык, тэлевядоўца і аўтарка гістарычных праграмаў ATR (Кіеў, Украіна);
  • Аляксей Сакірка, кандыдат гістарычных навук, Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (Кіеў, Украіна).

Праграму «Intermarium» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.