Вырашэнне праблем па-беларуску: дамы-інтэрнаты пераназавуць у «сацыяльныя пансіянаты»


У краіне з 1 ліпеня ўступіць у сілу закон «Аб сацыяльным абслугоўванні». Пра змяненні, якія ўвядзе новы закон, агенству «Менск-Навіны» расказаў старшыня камітэту працы, сацыяльнай занятасці і сацыяльнай абароны Менскага гарадскога выканаўчага камітэту Пятро Шуцько.

Жанчыны сталага веку адпачываюць на лаўцы. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат

На думку чыноўніка, дом-інтэрнат цяпер і 25 гадоў таму – гэта дзве абсалютна розныя ўстановы. Бо акрамя кругласутачнага догляду, харчавання, медычнага абслугоўвання, у стацыянарных установах прадугледжаны розныя віды рэабілітацыі – медычная, сацыяльная, працоўная. У іх структуры працуюць аддзяленні дзённага знаходжання, сацыяльнай рэабілітацыі (абілітацыі), суправаджальнага пражывання.

«Разам з тым да самога словазлучэння «дом-інтэрнат» у грамадстве захавалася негатыўнае стаўленне. Каб змяніць сітуацыю, мы адыходзім ад старых назваў і пераназываем дамы-інтэрнаты ў сацыяльныя пансіянаты», – дадаў Шуцько.

Змены закрануць усе стацыянарныя ўстановы гораду – дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, для дзяцей-інвалідаў, а таксама псіханеўралагічнага профілю.

Разбор
У Беларусі змяняюць законы аб сацыяльным абслугоўванні. Змены крытыкавалі нават дэпутаты
2023.12.20 11:00

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў