ПЦ «Вясна»: беларусаў, што вяртаюцца з-за мяжы, працягваюць затрымліваць і судзіць


Праваабарончы цэнтр «Вясна» постфактум даведаўся пра шэраг выпадкаў адміністратыўнага пераследу беларусаў, якія вярнуліся з-за мяжы.

пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь
Памежны пераход «Тэрэспаль – Берасце» з польскага боку. Тэрэспаль, Польшча. 9 красавіка 2024 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Гэтак, у Воранаве 3 траўня асудзілі бацьку няпоўнагадовага дзіця. Падставай для затрымання стала падпіска ва «Вконтакте» на «экстрэмісцкія групы». Яго прызналі вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП і прызначылі яму 1 200 рублёў штрафу (30 базавых велічыняў).

Таксама ў Воранаве 6 траўня асудзілі і маці двух маленькіх дзяцей. Яе асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» за падпіску ў Фэйсбуку. Яе асудзілі да штрафу памерам 800 рублёў (20 базавых велічыняў).

А ў Ашмянах 3 траўня адбыўся суд над мужчынам, у якога ў тэлефоне знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія каналы». Вынік – штраф у 1 200 рублёў (30 базавых велічыняў).

Падрабязнасці затрыманняў гэтых людзей праваабаронцы не паведамляюць.

Hавiны
Яшчэ адзін беларус затрыманы на мяжы пасля вяртання з Польшчы  
2024.02.28 18:36

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў