Пуцін: адзіная валюта і парламент для Беларусі і Расеі – гэта пытанне часу


Увядзенне адзінай валюты і стварэнне адзінага парламенту Саюзнай дзяржавы – гэта пытанне часу. Спачатку трэба вырашаць эканамічныя пытанні. Пра гэта заявіў Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі на саміце ШАС.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю зімовачнага комплексу станцыі «Усход» у Антарктыдзе. Санкт-Пецярбург, Расея. 28 студзеня 2024 года.
Фота: Константин Завражин / Kremlin.ru

На думку Уладзіміра Пуціна, патрэбныя добрыя эканамічныя сувязі, каб пры стварэнні адзінай валюты дзяржавы не пакутавалі.

«Трэба, каб узровень эканамічнага ўзаемадзеяння быў адпаведным. І мы зрабілі вельмі сур’ёзныя крокі па гэтым кірунку, вельмі сурʼёзныя. Гэта тычыцца падатковага рэгулявання, мытнага рэгулявання. Вы ведаеце, гэта калі не рэвалюцыйныя рэчы, то яны вельмі сурʼёзныя. Мы ідзем наперад, маючы на ўвазе і міжнародны досвед», – заявіў Пуцін.

Гаворачы аб адзіным парламенце ён зноў спаслаўся на эканоміку, але лічыць, што і агульны парламент з часам будзе.

«Хоць і ў сферы палітыкі ў нас, славу богу, усё ў парадку. У нас працуюць міжпарламенцкія структуры, міжурадавыя, ці трэба цяпер пераходзіць, як было першапачаткова заяўлена, да адзінага парламенту? Ну гэта пытанне часу.

Я згодны з Аляксандрам Рыгоравічам, што трэба як след умацаваць нашы адносіны ў сферы эканомікі. І тое ж самае тычыцца фінансаў і адзінай валюты. Ніхто не кажа, што гэта немагчыма, ці нельга ці не трэба рабіць. Трэба, каб мы да гэтага саспелі эканамічна», – заявіў Пуцін.

Hавiны
«Дзве краіны – адна эканоміка». Новыя планы па інтэграцыі Беларусі і Расеі
2024.01.27 21:19

Сярод поспехаў, пра якія сказаў Пуцін, дамова аб агульных прынцыпах падаткаабкладання, якую Беларусь і Расея падпісалі ў верасні 2022 года. Згодна з ёю, падатковае заканадаўства краін, якое тычыцца ўскосных падаткаў, прыводзіцца да аднаго выгляду. З дакументу вынікае, што Беларусь іх падганяе пад Расею і не можа самастойна зніжаць ніжэй за ўзровень, які прапісаны ў дамове.

Таксама звесткі падаткаплацельшчыкаў Беларусі будуць збірацца ў расейскай сістэме адміністравання падаткаў. За гэта Беларусь будзе атрымліваць кампенсацыі за падатковы манеўр. Па сутнасці звесткі беларусаў прадаюцца Расеі. Калі яны не паступаюць у Расею своечасова, то выплаты спыняюцца, гаворыцца ў дакуменце. Беларускія эксперты назвалі гэта стратай значнай часткі беларускага суверэнітэту.

Аналітыка
Мільярд долараў за падатковы суверэнітэт. Лукашэнка загадаў прадаць Расеі чарговы кавалак незалежнасці
2022.09.21 09:40

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў