ЗША адправяць ва Украіну «летальную зброю абарончага характару»


Сенат ЗША зацвердзіў бюджэт на 2018 год, які прадугледжвае выдзяленне для Украіны $ 500 млн і пастаўку «летальнай зброі абарончага характару», паведаміў у сваім «Facebookʼу» украінскі лідар Пятро Парашэнка.

«Упершыню на заканадаўчым узроўні прапануецца прадставіць Украіне такія абарончыя сродкі як: радыёлакацыйныя сродкі супрацьпаветранай абароны і назірання за надводнай сітуацыяй; ваенна-марскія супрацьмінныя сродкі; караблі прыбярэжнага дзеяння і берагавой аховы», – напісаў Парашэнка.


Закон аб бюджэце таксама прадугледжвае рэабілітацыю ў медычных установах у ЗША за кошт амерыканскага бюджэту для параненых украінскіх вайскоўцаў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары