Жыхароў вуліцы Дастаеўскага ў Гомлі высяляюць у інтэрнат


Райвыканкам прапануе гамельчукам перасяліцца з нармальнага дому ў барак, а незадаволеным раіць будаваць уласнае жыллё.

Замест нармальнага дому – барак у аварыйным стане. Але і той лепшы за вуліцу ці пакой у інтэрнаце. Жыхароў дому нумар 10 па вуліцы Дастаеўскага, што ў Гомлі, змушаюць выселіцца з будынку. Наўзамен прапаноўваюць пакой у інтэрнаце са значна горшымі ўмовамі. Жыхары катэгарычна не пагаджаюцца.

«Асобная кухня ў цябе, асобны пакой. А там жа ўсё разам. Раўнавартаснае жыллё хаця б, будзьце добрыя, прадастаўце», – кажа жыхарка дому Алена.

Будынак належыць дрэваапрацоўчаму камбінату «Гомельдрэў». Калісьці гэта быў звычайны дом, але больш за 20 гадоў таму яго перадалі прадпрыемству і зрабілі інтэрнатам маласямейнага тыпу. Гэтая змена статусу сталася для жыхароў фатальнаю. Глядзіце больш у нашым відэаматэрыяле вышэй.

Стужка навінаў