Журналісты знялі, як па Данецку ў бок аэрапорту павезлі забароненую зброю


У нядзелю 3 траўня па Данецку праехала калона з цяжкой артылерыяй, якая мусіць быць адведзеная згодна з менскімі дамоўленасцямі.

Пра гэта паведамляе радыё «Свабода» і прыводзіць відэа перамяшчэння калоны.

«Уралы» і «КамАЗы» з прычэпленымі да іх шасцю гаўбіцамі рухаліся ў бок паўночнай часткі гораду – Кіеўскага раёну Данецку», – паведамляе радыё «Свабода».

Як пацвердзіў «Украінскай праўдзе» вайсковы эксперт, на відэа знятыя гаўбіцы Д-30 з калібрам 122 мм.

Паводле менскіх дамоўленасцяў, артылерыя з калібрам больш за 100 мм мае быць адведзеная ад лініі размежавання на 50 км.

Кіеўскі раён Данецку знаходзіцца ў 5–10 км ад лініі размежавання.

Каля 18:30 у сацсетках з’явіліся паведамленні аб тым, што чутныя гукі бою з боку Спартаку – селішча знаходзіцца на поўначы Данецку ў раёне аэрапорту.

Перад гэтым сепаратысты і ўкраінскія войскі абвінавачвалі адно аднаго ва ўзаемных абстрэлах. Эксперты папярэджвалі пра магчымы наступ расейскіх войскаў на Данбасе.

Глядзіце яшчэ: Ці Пуцін рыхтуе веснавы наступ ва Украіне? Меркаванне эксперта

Парашэнка: Вайна завершыцца, калі Украіна верне сабе Данбас і Крым

Хлопец, які расфарбаваў зорку на маскоўскай высотцы, пайшоў ваяваць на Данбас

МЯ, паводле adiosvoboda.org, pravda.com.ua

Стужка навінаў