Вяртанне да фармату «вялікай васьмёркі» з удзелам Расеі пакуль немагчыма


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэм’ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ патлумачылі чаму самыя ўплывовыя палітыкі свету не сядуць за адзін стол з кіраўніком Расеі.

Напярэдадні саміту краін G7, які пройдзе ў чэрвені 2015 г, застаецца нявырашанай «тэма Крыму», – заявіла 8 сакавіка канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель падчас сустрэчы з кіраўніком японскага ўраду.

У сваю чаргу Сіндзо Абэ падкрэсліў, што G7 і Расея пакуль не могуць весці змястоўны дыялог, а таксама звярнуў увагу, на тое што канфлікт на Данбасе можа ператварыцца ў агульнасусветную праблему і тады міжнародная сістэма бяспекі апынецца пад пагрозай.

Канцлер ФРГ падкрэсліла, што Масква «ігнаруе тэрытарыяльную цэласнасць Украіны». Японскі прэм’ер паабяцаў супольна з Ангелай Мэркель звярнуцца да Расеі з просьбай «мірнага і дыпламатычнага» вырашэння канфлікту на ўсходзе Украіны.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў