Віктар Орбан хоча дэпартаваць з ЕЗ больш за мільён уцекачоў


Прэмʼер-міністр Вугоршчыны заклікае размяшчаць уцекачоў у лагерах за межамі Еўразвязу.

Паводле палітыка, там для іх павінна быць створаная магчымасць прасіць прытулак.

«Усе, хто прыехаў незаконна, маюць быць сабраныя і вывезеныя. Але не ў іншыя краіны Еўразвязу, а за ягоныя межы», – заявіў Віктар Орбан у каментары вугорскаму навінаваму парталу «Origo».

За сваймі межамі ЕЗ трэба ствараць узброеныя сілы, якія будуць фінансавацца за кошт грошай, што ідуць на вялікія лагеры для ўцекачоў, адзначыў Орбан.

Чытайце таксама >>> Уцякачка з Каўказу: «У нас любую асобу могуць расстраляць ці прадаць»

У тых лагерах уцекачы змогуць прасіць прытулак, які будзе давацца толькі ў выпадку, калі адна з краінаў Еўразвязу задаволіць просьбу, мяркуе прэмʼер.

«Гэта можа быць выспа ці любая іншая частка паўночнаафрыканскага ўзбярэжжа», – патлумачыў Віктар Орбан.

Вугоршчына была першай еўрапейскай краінай, якая восенню мінулага года зачыніла свае межы для ўцекачоў. 2 кастрычніка па ініцыятыве вугорскага ўраду ў краіне адбудзецца рэферэндум, на якім грамадзяне прагаласуюць наконт квотаў для краінаў-чальцоў ЕЗ на прыём асобаў, якія чакаюць на прытулак.

НМ, belsat.eu, паводле Zeit.de

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары