Ватнікі збіраюцца на з’езд у Менску


 З’езд запланаваны на 18 кастрычніка. Дакладнае месца яго правядзення не паведамляецца.

Арганізатар мерапрыемства Яўген Лісіцын прапануе ўсіх зацікаўленых тэлефанаваць на яго нумар +375291211815.

[vc_single_image image=”346790″ img_size=”large”]

У групе паведамляецца, што яе ўдзельнікі вырашылі стварыць атрады дружыннікаў самаабароны, якія маглі б дапамагаць беларускаму АМАПу ў выпадку канфліктных сітуацый. Аўтары ідэі збіраюцца яе ўзгадніць з беларускім КДБ.

На той жа старонцы можна знайсці інфармацыю наступнага кшталту.

[vc_single_image image=”346657″ img_size=”large”]

Цяпер у Беларусі знаходзяцца каля 20 тыс. уцекачоў з Украіны. Сярод іх шмат тых, хто спадзяецца на далучэнне, захопленых прарасейскімі баевікамі тэрыторый Данецкай і Луганскай вабласцей Украіны да Расеі.

Прарасейская пятая калона ў Беларусі – хто за ёю стаіць?

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў