13 верасня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін наведаў палігон Цугол у Забайкальскім краі, дзе праходзіў асноўны этап самых маштабных з часоў СССР васковых вучэнняў «Усход-2018».
У вайсковых вучэннях «Усход-2018» задзейнічаныя 36 000 танкаў, БТР, ды іншай тэхнікі, больш за тысячу верталётаў і самалётаў і каля 300 000 жаўнераў.
Прэс-служба Мінабароны РФ адзначае, што вучэнні «Усход-2018» па маштабе можна супаставіць з вучэннямі «Запад-81» (праходзілі на тэрыторыі СССР і краінаў Варшаўскай дамовы).
Вайсковыя манеўры праходзяць з 11 па 17 верасня.
«Усход-2018» праходзіць з удзелам кітайскіх і мангольскіх вайскоўцаў.
ЮВ, belsat.eu
Фота: kremlin.ru