Вайна з «зялёным змеем»


Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў урад за нерашучасць у абароне ўнутранага рынку ад паступлення няякаснай алкагольнай прадукцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 20 жніўня падчас нарады па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі, перадае belta.by.

«Была пастаўлена задача не дапускаць на ўнутраны рынак паступлення няякаснай прадукцыі, скараціць ценявы абарот алкагольных напіткаў. Гэта не толькі страта бюджэту, але ў першую чаргу пагроза здароўю і жыццю людзей», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што 1 ліпеня бягучага года спецыяльнымі ўказам і дэкрэтам Прэзідэнта ўведзены дадатковыя ахоўныя меры па ўзмацненні дзяржаўнага рэгулявання ў сферы вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі.

Аднак, як падкрэсліў кіраўнік Беларусі, у гэтай сферы ўсё яшчэ захоўваюцца пэўныя негатыўныя тэндэнцыі. У прыватнасці, павялічваецца імпарт спіртнога, расце яго нелегальны абарот, і ў той жа час скарачаецца айчынная вытворчасць. «На жаль, урад паводзіць сябе вельмі нерашуча ў прыняцці мер па абароне ўнутранага рынку», – лічыць кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама >>> Вып’ем за Мінфін: як расейская паленая гарэлка заліла Беларусь

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў удзельнікаў нарады – цяпер задача не шукаць апраўдання, чаму пагаршаецца становішча галіны, а прыняць канкрэтныя меры для абароны людзей.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў