Усё пра Дзень Волі 2016

video

Наўпроставы эфір студыі «Белсат»

ГЛЯДЗЕЦЬ ТЭМАТЫЧНЫ ВІДЭА-ПЛЭЙЛІСТ ПРЫСВЕЧАНЫ ДНЮ ВОЛІ 2016

Zrzut ekranu 2016-03-25 o 21.48.05

19:42 Людзі спяваюць «Freedom Belarus» ды «Пуцін *уйло».

19:31 Нягледзячы на афіцыйнае завяршэнне акцыі, натоўп не разыходзіцца.

19:28 Вячаслаў Сіўчык аб’явіў, што афіцыйная частка шэсця завершаная.

19:24 Людзі скачуць перад гандлёвым цэнтрам і скандуюць «Верым, можам, пераможам».

19:15 Людзі падыходзяць да гандлёвага цэнтру «Рыга». Грамада спявала «Воіны святла» ды «Тры чарапахі».
http://nn.by/?c=ar&i=167419


18:56 Частка натоўпу запаліла фаера. Людзі ідуць да гандлёвага цэнтру «Рыга». Аргамітэт шэсця вырашыў не ісці на плошчу «Бангалор».

18:51 Людзі пачалі рух.

18:40 Людзі застаюцца ля Акадэміі навук.

18:30 Выступае прадпрымальнік Аляксандр Макаеў.

18:25 Прамаўляюць Алексей Янукевіч і Анатоль Лябедзька.

18:20 Калона дайшла да Акадэміі навук, людзі з шэсця і ўдзельнікі акцыя, якія чакалаі калі кінатэатру «Кастрычнік», аб’ядналіся.

18:10 Калона амаль дайшла да Акадэміі навук. Там таксама збіраюцца людзі, якія не ўдзельнічалі ў шэсці.

18:05 Людзі гукаюць «Слава Украіне» ды «Салідарнасць».

17:57 Натоўп рушыў у бок Акадэміі Навук, дзе ўжо сабраліся іншыя ўдзельнікі Дня Волі.

17:54 Людзі даходзяць і збіраюцца да плошчы Якуба Коласа. Тут адбудзецца ўскладанне кветак. Прамаўляюць Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч.

17:47 Актывіст Павел Вінаградаў: «Разлічваў, што будзе чалавек 500. Бачу чалавек 700-850. Значыць не ўсё памерла ў маёй улюбёнай Беларусі».

17:40 Акрамя б-ч-б сцяга бачны іншыя сцягі, у тым ліку анархічных груповак.

Удзельнікі акцыі: «Ходзім усё жыццё, яшчэ пры Пазняку. Больш дваццаці гадоў».

17:38 Уздоўж усяго маршруту выстаўленыя прадстаўнікі ДАІ.

 

17:35 У шэсці прымаюць удзел ужо каля тысячы людзей.

17:30 Наперадзе калоны запалілі фаеры. Людзі ўжо ля Плошчы Перамогі.

17:23 Натоўп рушыў у бок кінатэатру «Кастрычнік».

17:19 Прамовы палітыкаў скончаныя. На мітынгу бацькі Жызнеўскага.

Маці Жызнеўскага віншуе беларусаў са святам волі.

«Міша змагаўся не толькі за незалежнасць Украіны, але і за незалежнасць Беларусі. Беларусы давядуць мішыну справу да канца».

17:15 Ля мегафону Уладзімір Някляеў.

«Я не буду вас агітаваць і ў нечым пераконваць. Гэтае жыццё, якім мы жывём, не належыць нам. Усё гэта не належыць нам».

17:11 Людзей более. Ужо каля 400 людзей. Прамаўляе Анатоль Лябедзька.

«Дзень Волі – гэта ў першую чаргу адказнасць. За сябе, за сваю краіну».

IMG_5887

17:08 Людзі крычаць «Жыве Беларусь» і «Верам, можам, пераможам».

17:05 Прамаўляе Павел Севярынец.

«Дзень сёння светлы, ясны і сонечны. Дзякуй вам тыя, хто не пабаяўся».

17:04 Святочны мітынг распачаў Мікалай Статкевіч.

17:02 Людзі скандуюць «Жыве Беларусь» і «Незалежнасць». Неўзабаве пачнецца кароткі мітынг.

16:55 У скверы Янкі Купалы распачынаецца акцыя і ўрачыстае ўскладанне кветак, прымеркаванае да Дня Волі.  Тут ужо каля сотні ўдзельнікаў. Як адзначае наш журналіст Алесь Залеўскі, ёсць таксама і «цітушкі». На мітынгу ўжо з’явіліся Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч ды шэраг іншых палітыкаў.


 

Дэмакратычная супольнасць адзначае 98-ыя ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сталічныя ўлады дазволілі ўдзельнікам акцыі сабрацца кінатэатра «Кастрычнік» і на прайсціся да парку Дружбы Народаў, дзе адбудзецца мітынг. Санкцыяваны маршрут істотна адрозніваецца ад прапанаванага прадстаўнікамі апазіцыі.

Глядзіце таксама>>>> А як вы святкуеце Дзень Волі? Дзяліцеся паштоўкамі, перадавайце далей!

Мікалай Статкевіч прапанаваў перад афіцыйна дазволеным шэсцем, а 17-й сабрацца ў парку Янкі Купалы для ўскладання кветак да помніка нацыянальнаму паэту, а пасля пайсці ў бок Акадэміі навук.

Далейшы маршрут шэсця будзе вырашацца пасля збору людзей ля «Кастрычніка», удакладнілі арганізатары.

У эфіры «Белсату» а 18:30 глядзіце апошнія навіны ды першае наўпроставае ўключэнне з Дня Волі. Адначасова з гэтым на старонцы belsat.eu нон-стоп будзе адбывацца трансляцыя з месца падзеяў. На старонцы онлайн распачнецца а 17:00.

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла звярнулася з віншаваннем да беларусаў:

«Прыйдзе час, калі будзем сапраўды той незалежнай, вольнай дзяржавай, пра якую гаварылі нашыя Дзяды, калі наш край далучыцца да сям’і заможных і паважаных еўрапейскіх народаў. Мы даказалі, што мы вартыя гэтай павагі. Жадаю вам сёння мужнасці і вытрываласці. Мы яшчэ пабачымся ў вольнай Беларусі. Моцна веру ў гэта, і хачу, каб кожны з вас у гэта верыў».

Цалкам зварот Івонкі Сурвілы ў відэа па спасылцы.

Да святкавання Дня Волі далучацца і беларусы замежжа. У Празе пройдзе ўскладанне кветак да магілаў прэзідэнтаў БНР Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі (Альшанскія могілкі, а 13-й гадзіне). У Вільні памяць дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі а 12:30 ушануюць на могілках Росы.

Утварэнне БНР 25 сакавіка 1918 года называюць найважнейшай падзеяй у станаўленні беларускай дзяржаўнасці.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары