Украінскі хакеіст: У менскім «Юнацтве» трэнер ставіўся з пагардай, пытаў, чаму не ваюем на Данбасе


Хакеіст з Украіны Уладзімір Чэрдак

Хакеіст з Украіны Уладзімір Чэрдак распавёў пра менскі этап сваёй кар’еры.

Спартовец кажа, што ў беларускай сталіцы пабачыў не самае лепшае стаўленне да сябе і іншых украінскіх хакеістаў з боку галоўнага трэнеру:

«Спачатку ўсё складвалася выдатна. У камандзе быў адзін з лепшых трэнераў, з якім я калі-небудзь працаваў, – Аляксандр Румо. Але гэтага настаўніка звольнілі з каманды. Ён вёў сябе не як тыповы беларус, дазваляў сабе гаварыць лішняга. Ён свабодалюбівы чалавек.

Іншы трэнер адразу пачаў ставіцца да нас з пагардай. Ён нагнятаў сітуацыю размовамі пра вайну, пра тое, навошта мы прыехалі. З хлопцамі падобных праблемаў не было. А вось галоўны трэнер пастаянна пытаўся, навошта мы адбіраем працу ў мясцовых, і чаму не ваюем на Данбасе.

Юрый Петрангоўскі часам аскірзаўся з ім, што пасля мела для Юры наступствы. Я першым пакінуў каманду, мне было непрыемна такое свінскае стаўленне да сябе. Гэта ж адбівалася і на нашай гульні. Праз тыдзень з’ехаў і Міша Шаўчук, а вось Юру Петрангоўскага трэнер перавёў у фарм-клуб, дзе ён не меў права гуляць, а звольніў за дзень да закрыцця трансфернага акна. Таму Юра так нікуды і перайшоў».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Sport.ua, фотаздымак ХК «Данбас»

Глядзі таксама
Каментары