«Дынама» заклікала заўзятараў прыйсці ў гэлаўінскіх строях. Міліцыя адправіла іх мыцца


Гледачоў у адпаведных строях чакалі прызы ад клубу і магчымасць трапіць у клубную зону на партэры «Менск-арэны» і стаць героем адмысловага выпуску тэлешоу.

На арэне, аднак, высветлілася, што міліцыя мае ўласнае меркаванне пра на строі заўзятараў. Некаторых адмаўляліся прапускаць, змушаючы змываць грым або здаваць касцюм у камеру захоўвання.

На матч з маскоўскім «Спартаком» заўзятараў запрашалі прыходзіць у гэлаўінскіх касцюмах. Фота – ХК «Дынама-Менск»

«Мы з сяброўкай размалявалі твары, а міліцыянты загадалі ісці змываць, бо інакш не прапусцяць», – цытуе адну з наведніц «Наша Ніва».

Міліцыянты тлумачылі свае паводзіны правіламі бяспекі.

Паводле рэгламенту КХЛ, гледачы не могуць апранацца так, каб утаіць асобу: маскі і размалёўка, якая не дазваляе ідэнтыфікаваць асобу заўзятара, выключаюцца.

Фота – ХК «Дынама-Менск»

Агулам учорашні матч наведала 12 994 гледача. «Дынама» выгуляла перамогу па булітам – 5: 4.

ДД

Стужка навінаў