У Зімбабвэ за адукацыю можна будзе плаціць козамі


Пра гэта мясцоваму выданню sundaymail.co.zw паведаміў міністр адукацыі Лазарус Дакрора (Lazarus Dokora).

Паводле чыноўніка, гэта пашырыць адукацыйныя магчымасці бедных семʼяў з вёсак.

Раней грамадзяне Зімбабвэ атрымалі магчымасць сплачваць скацінаю банкаўскія крэдыты .

У выніку фінансавага крызісу ў 2008 годзе, паводле афіцыйных дадзеных, інфляцыя ў Зімбабвэ дасягнула 231 000 000 %. Паводле неафіцыйных дадзеных – 6,5 квінкватрыгінцільёнаў % (6,5·10 у 108 ступені %).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў