У цэнтры Нью-Ёрку прагрымеў выбух – 29 пацярпелых


Гучны выбух прагрымеў у нью-ёркскім раёне Чэлсі на паўночным захадзе Ніжняга Мангэтану, у выніку чаго прынамсі 29 чалавек атрымалі раненні.

Паводле інфармацыі пажарнага дэпартамента Нью-Ёрку, выбух прагрымеў прыкладна а 21:00 паводле мясцовага часу (04:00 у Менску).

Паводле ўладаў Нью-Ёрку, выбух, хутчэй за ўсё, быў спланаваным актам. Пры гэтым пакуль няма падстаў меркаваць, што інцыдэнт як-небудзь звязаны з тэрарыстычнымі групоўкамі.

Паліцыя паведамляе, што непадалёк ад месца выбуху быў знойдзены яшчэ адзін падазроны прадмет, як мяркуецца, выбуховае прыстасаванне.

У «Тўітэры» ведамства паведамляецца, што 29 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, пагрозы для іх жыцця няма.

Паводле непацверджанай інфармацыі, выбуховая прылада была схаваная ў смеццевай скрыні, здымак знявечанай урны быў апублікаваны ў «Тўітэры» паліцыі Нью-Ёрку.

На месцы выбуху працуюць паліцыянты і пажарныя, а таксама супрацоўнікі ФБР. Прычына інцыдэнту высвятляецца.

У суботу паступалі паведамленні пра выбуху самаробнай бомбы ў Нью-Джэрсі. Паводле папярэдніх звестак, ніхто не пацярпеў.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў