У рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету ад QS БДУ падняўся на некалькі дзясяткаў пазіцыяў


Брытанская кансалтынгавая кампанія «Quacquarelli Symonds» абнавіла сусветны рэйтынг ВНУ.

У 2017 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў 354 месца. У мінулым годзе галоўны ўніверсітэт краіны займаў 421-ае. У 2018 годзе кансалтынгавае агенцтва прагназуе для БДУ 334-ае месца.

У рэйтынг QS ёсць таксама БНТУ. У 2018-ым рэйтынг Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту знізіцца на 50 пунктаў.

У рэйтынгу ад Center for World University Rankings бларусіх універсітэтаў няма. Праўда, апошняе аднаўленне рэйтынгу было ў 2016-ым.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары