Глыбокі сон на занятках па беларускай дзяржаўнай ідэалогіі, праца па размеркаванні ў калгасе «Рассвет»/«Закат» etc., стыпендыя, на якую нават ката цяжка пракарміць і ў рэшце рэшт беларускі рынак працы, ён, як вядома, за апошнія некалькі гадоў пасумнеў і не асабліва хоча цябе бачыць.
Не будзем гуляцца ў хованкі і пералічваць плюсы, мінусы беларускай сістэмы адукацыі ды разнастайныя сацыяльныя ліфты, пра якія нядаўна так натхнёна пісала адна беларускамоўная газета, а проста назавём рэчы сваймі імёнамі – Беларусь амаль на дне, а дакладней, дзесьці паміж мяккімі тканкамі тазу.
Выпускнікі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце (у 2014 годзе заняла 36-ае месца з 48 ў рэйтынгу айчынных ВНУ) выцягнуць адтуль Беларусь не змогуць. Ты, дарагі абітурыент, можаш атрымаць еўрапейскую адукацыю і вярнуцца ў Беларусь, каб змяніць краіну, а можаш проста зваліць… Ніхто цябе за гэта не асудзіць. Выбар прафесіі, месца жыхарства і сваёй будучыні залежыць толькі ад цябе.
У 2016 годзе Center for World University Rankings апублікаваў ТОП-1000 ВНУ свету. Сярод іх 9 польскіх універсітэтаў. Беларускіх ВНУ ў гэтым рэйтынгу няма.
2015 год. Рэйтынг прыватных універсітэтаў, якія цэняць польскія працадаўцы
Рэйтынг уплывовага польскага штотыднёвіка «Wprost».
2016 год. Рэйтынг дзяржаўных ВНУ паводле фонду «Perspektywy»
Кошт навучання
Дзяржаўныя ўніверсітэты
€ 2000 за год
Прыватныя ўніверсітэты
Ад € 2000 да € 6000 за год
MBA (Master of Business Administration)
Ад € 8000 да € 12 000 за год
Кошт пражывання ў інтэрнаце
За 2-3-асабовы пакой у інтэрнаце давядзецца заплаціць ад € 60 да € 80. Пакой для адной асобы прадстаўляюць далёка не ўсе ўніверсітэты, і іх колькасць звычайна абмежаваная (кошт € 100-150).
Медычная страхоўка
Для студэнтаў яна будзе каштаваць каля € 10 штомесяц.
Так. Але толькі ў тым выпадку, калі ў цябе ёсць:
Ва ўсіх гэтых выпадках ты будзеш паступаць у польскую ВНУ на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Польшчы.
Калі цябе адлічылі з беларускага ВНУ з палітычных матываў або ты не можаш атрымаць вышэйшую адукацыю ў Беларусі праз пагрозу быць адлічаным з ВНУ за сваю грамадзянскую актыўнасць, то смела падавай дакументы на стыпендыяльную праграму польскага ўраду імя Каліноўскага.
Усе пытанні пра спіс неабходных дакументаў і крытэры адбору стыпендыятаў можна ўдакладніць тут.
Спіс неабходных дакументаў і працэдура паступлення вызначаецца ўніверсітэтам. Агульная інфармацыя на гэты конт тут.
Калі ты валодаеш ангельскай моваю, то для цябе адкрытыя дзверы польскіх ВНУ, якія далучыліся да праграмы «Study in Poland». Спектр спецыяльнасцяў: ад дызайну, да медыцыны. Адмысловы пашукавік ВНУ з ангельскамоўнымі праграмамі адукацыі тут.
Калі ты хочаш вучыцца на польскай мове і паступаеш у дзяржаўны ўніверсітэт на ўмовах «для замежнікаў», то прыйдзецца прайсці гадавы курс польскай мовы (кошт € 2000).
ЮВ, belsat.eu