У Расеі згубілі 270 тысячаў крымінальных справаў


Генеральная пракуратура Расеі зладзіла маштабнае правяранне справаводства. У тым ліку згубілі каля тысячы справаў аб забойствах.

Праваахоўнікі згубілі 98 тысячаў нераскрытых крымінальных спараваў, паведамляе «Российская газета». Кожная пятая згубленая справа датычыць цяжкі і асабліва цяжкіх злачынстваў, у тым ліку каля тысячы спарваў аб забойствах.

«Цяпер агулам па краіне не вядомае месцазнаходжанне 270 тысячаў крымінальных справаў», – заявіў першы намеснік генпракурора Аляксандр Буксман.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў