Сёння а 21:00 незалежны тэлеканал «Белсат» пакажа адмысловае выданне інфармацыйнага выдання «Абʼектыў», прысвечанага памяці трагічна загінулага беларускага журналіста Паўла Шарамета.
«Абʼектыў» можна глядзець у прамой трансляцыі на нашым сайце.
Павел Шарамет загінуў сёння, 20-га ліпеня, зранку за стырном машыны ў выніку выбуху. Паводле папярэдніх звестак украінскага Міністэрства ўнутраных справаў, машыну падарвалі самаробным выбуховым прыстасаваннем, якое было, магчыма, з дыстанцыйным кіраваннем.
Павел Шарамет быў адным з самых вядомых і актыўных журналістаў Беларусі, Украіны і Расеі.
МЯ, belsat.eu