У Нью-Ёрку бацькі падалі ў суд на свайго сына, які не хацеў з'язджаць


30-гадовы Майкл Ратонда (Michael Rotondo) не плаціць за арэнду, не дапамагае фінансава і ў бытавым жыцці.

Ягоныя бацькі не вытрымалі і вырашылі выгнаць сына з дому праз суд. З лютага яны высылалі яму афіцыйныя паведамленні, якія афармляў адвакат. Крысціна і Марк Ратонда заклікалі сына знайсці працу. Пара нават прапаноўвала яму $ 1100 на пошук новага жылля. Ён узяў гэтыя грошы, аднак кватэру так і не знайшоў.

Суд вырашыў, што мужчына мусіць выехаць з бацькоўскага дому, хоць сам Майкл Ратонда не пагаджаецца з рашэннем і просіць даць яму больш часу. Суддзя адхіліў просьбу. Мужчына збіраецца абскарджваць рашэнне, бо лічыць яго «смешным».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў