Пра затрыманне Алеся Яўдахі ў Facebook паведаміла Вера Сцебурака. Паводле яе, невядомыя ў цывільным схапілі яго, паклалі на зямлю, запіхнулі ў аўта і звезлі ў невядомым накірунку.
Адбылося гэта пасля цырымоніі ўручэння літаратурнай прэміі «Дэбют», на якой прысутнічаў Яўдаха.
У 2012-ым годзе Алеся Яўдаху прызналі вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і прысудзілі год «хатняй хіміі» ды 57 мільёнаў штрафу.
ДР belsat.eu