У Маскве выбухнуў КамАЗ-асенізатар з фекаліямі


Аўтамабіль, які спыніўся на чырвоны сігнал святлафора, перавозіў адходы з туалетаў. У гэты момант прагучаў гучны выбух.

Здарэнне адбылося ў цэнтры гораду ў гадзіну-пік. Змесціва абліла суседнія аўтамабілі, заліла вуліцу  ды запырскала мінакоў.

Імаверна цыстэрна выбухнула праз залішні ціск у цыстэрне – яе задняя частка не вытрымала і адляцела.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў