У Крупскім раёне шукаюць серыйнага выкрадальніка каналізацыйных люкаў


Крадзяжы люкаў пачаліся ў лістападзе 2015 года.

Невядомы злачынца скраў люкі на вуліцах Айвазоўскага, Скарыны, Броўкі і Землямернага завулку ў Крупках (Менскі раён). Усяго выкрадзена чатыры корпусы люкаў і 36 накрывак, якія належаць мясцоваму СПМК-122 УП «Менскаблсельбуд».

Памер нанесенай шкоды больш за Br 1400. Раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу па артыкуле крадзеж.

Фота: censor.net.ua

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў