У Італіі адбыўся землятрус, прынамсі 38 асобаў загінулі


Earthquake

Наступствы землятрусу

Падземныя штуршкі зафіксавалі ў цэнтры Італіі – на мяжы вобласцяў Лацыа ды Умбрыя.

Абноўлена. У выніку землятрусу загінулі як мінімум 38 асобаў, больш за 100 – лічацца зніклымі без вестак.


Як мінімум 14 асобаў загінулі, паведаміла выданне «La Republica».

Падземны штуршок магнітудай 6,0 адбыўся а 03:36 (04:36 паводле беларускага часу), пасля адбыўся другі штуршок магнітудай 5,4. Землятрус, які закрануў шырокую зону Апенінскага хрыбта, адчулі ў шмат якіх гарадах – Перуджы, Рыеці, Норчы. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся ў правінцыі Рыеці на глыбіні 4 км.

Паведамляецца пра пашкоджаныя будынкі, дарогі і масты.

МЗС Беларусі пільна адсочвае сітуацыю ў сувязі з землятрусам у Італіі. Калі вашыя сваякі пацярпелі ад землятрусу ў гэтай еўрапейскай краіне і не выходзяць на сувязь, беларускія дыпламаты просяць паведамляць пра гэта па тэлефоне +393454803465.

НМ, belsat.eu, паводле ТАСС, фотаздымак Reuters

Стужка навінаў