Інфармацыя пра смерць лаўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч з’явілася нібыта ў твітэры міністр культуры Францыі Франсуаза Нісэн. Але сама пісьменніца ў размове з журналістамі абвергла гэтую інфармацыю.
Алексіевіч паведаміла Радыё Свабода, што яна цяпер знаходзіцца ў Сеуле і з ёй усё ў парадку.
Яшчэ праз 40 хвілін высветлілася, што акаўнт, які нібыта належыў міністру культуры Францыі – фэйкавы. Ён быў створаны італьянскім журналістам Тамаза Дэбенедэцці.
https://twitter.com/NyssenCulture/status/865142760160063490
ІІ, belsat.eu