У Горадні замест 95-га бензіну пару гадзінаў залівалі дызель. АЗС: Ніхто не скандаліў


Памылка здарылася 23 снежня на АЗС №68 «Беларуснафта». Аўтамабілістам залівалі замест 95-га бензіну дызельнае паліва. Цяпер высвятляецца, з якой прычыны адбылося змешванне 95-га бензіну з дызпалівам.

Некаторыя аўтамабілі заглухлі ў пары метрах ад АЗС, іншыя паспелі ад’ехаць, але заглухлі на трасе, паведамляе Newgrodno.by.

Супрацоўнікі АЗС сваю віну прызналі, пацвердзіўшы, што замест бензіну ў той дзень залівалі дызельнае паліва.

Усім аўтаўладальнікам паабяцалі кампенсаваць шкоду пасля дыягностыкі на СТА побач з «Гарадзенскім Мясакамбінатам», якую адмыслова адкрылі для пацярпелых аўтамабілістаў. У спісе пацярпелых не менш за 27 аўтамабіляў.

«Калі ў кліента ёсць чэк і дакументы, якія пацвярджаюць факт рамонту аўтамабіля, то страхавая кампанія кампенсуе ўсё страты, што паўсталі ў выніку нашай памылкі. Кліенты рэагавалі спакойна. Ніхто не скандаліў», – пракаментавалі belsat.eu на АЗС.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары