З такой ініцыятывай выступіла правацэнтрысцкая Партыя народнага адзінства.
«Мы лічым такі крок неабходным дзеля бяспекі нашай дзяржавы і нашага народу», – цытуе ТАСС Крыстыйну Оюлянд кіраўніка эстонскай партыі.
Кіраўніцтва партыі занепакоенае прыездам у краіну ўцекачоў з блізкаўсходніх і афрыканскіх краінаў. Партыя пастанавіла збіраць звесткі пра выпадкі дыскрымінацыі ды непрыстойных паводзінаў у дачыненні грамадзянаў Эстоніі на той выпадак, калі пра гэта не паведамяць медыі.
Раней у звязку з прытокам уцекачоў удзельнікі ультраправай арганізацыі «Жаўнеры Одына» заявілі пра намер патруляваць вуліцы Таліну. Паводле сацыялагічных апытанняў, каля чвэрці эстонцаў лічаць мігрантаў адной з самых актуальных праблемаў.
ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС