У Беларусі на траціну даражэе праезд на чыгунцы


Тарыфы падвышаюцца згодна з пастановай Міністэрства эканомікі № 70, якое было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 22 снежня.

Беларусам прыйдзецца больш плаціць за праезд гарадскімі і рэгіянальнымі лініямі эканомкласа, рэгіянальнымі лініямі бізнес-класа, міжрэгіянальнымі лініямі, а таксама перавозку багажу ўсімі пералічанымі вышэй лініямі чыгункі.

Пастанова пачне дзеяць 25 снежня, праз тры дні пасля афіцыйнага апублікавання. Раней рашэнне аб павышэнні кошту праезду на чыгунцы прымалася ў сакавіку 2014 і лістападзе 2013 года. Тады цэны на квіткі ў сярэднім выраслі на 30% і 27-50% адпаведна ў залежнасці ад віду чыгуначнай лініі.

Праезд у міжнародных цягніках наадварот патаннеў на 1,8%, паведамляе Белстат. З 15 кастрычніка беларуская чыгунка па ўзгадненні з «Расейскай чыгункай» узаемна знізілі кошт праезду пасажыраў. Скідкі, у сярэднім 12%, будуць дзейнічаць да канца 2015 года.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў