У Бабруйску з'явіцца расейская авіябаза


Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Расеі паведаміў, што ў беларускім горадзе з’явяцца расейскія знішчальнікі Су-27.

«Авіябаза ВВС Расеі ў Беларусі будзе створана ў 2016 годзе. Там будуць базавацца знішчальнікі Су-27», – распавёў журналістам Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Расеі генерал-палкоўнік Віктар Бондараў.

Па яго словах, вайсковыя самалёты будуць базавацца на вайсковым аэрадроме, для якога ўжо прыгатавана тэхнічнае заданне на рэканструкцыю.

ЗК, belsat.eu, паводле ria.ru

Стужка навінаў