У 2018 годзе «Apple» выпусціць кампактныя «iPhone SE 2»


iPhone SE

Кампанія «Apple», выпусціць другое пакаленне смартфонаў «iPhone SE» ў першай палове 2018 года, паведамляе «MacRumors», спасылаючыся на тайваньскае выданне «Economic Daily News».

«iPhone SE 2», хутчэй за ўсё, будуць рабіць у Індыі.

Паводле індыйскага рэсурсу «Tekz24», новая версія «iPhone SE» будзе мець такі ж працэсар як і ў «iPhone 7», 2 Гб аператыўнай і 32/128 Гб убудаванай памяці, асноўную камеру на 12 Мп і франтальную камеру на 5 Мп.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў