Тыдзень у здымках: Агрэсіўныя мігранты, святочныя пікеты і ўнікальныя млыны пад Горадняй


Belsat.eu публікуе традыцыйную падборку галоўных фотаздымкаў тыдня.

Адна з самых гарачых тэмаў у Еўропе на гэтым тыдні – крызіс з мігрантамі, якія спрабуюць нелегальна праз тунэль пад Ла-Маншам патрапіць у Вялікую Брытанію. Яны ўвесь час знаходзяцца ў французскім партовым горадзе Кале, чакаючы сваёй магчымасці прарвацца на туманны Альбіён. У ноч з аўторка на сераду ажно 2,3 тысячы асобаў штурмавалі тунэль, які злучае Францыю з Вялікай Брытаніяй. Дасягаюць сваёй мэты штодня каля 150 мігрантаў. Значная частка з іх – грамадзяне Сірыі і Эрытрэі. Каб хоць неяк вырашыць праблему, брытанскі прэм’ер Дэйвід Кэмэран нават паабяцаў выслаць у дапамогу французскім паліцыянтам і памежнікам службовых сабакаў і адмысловую агароджу.

На фота – адзін з мігрантаў ціснецца праз агароджу.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Тым часам на бераг выспы Рэюніян, што ў Індыйскім акіяне, вынесла кавалак, як мяркуецца, малаазійскага Boeing. Ён таямніча знік у сакавіку 2014 года. Праз некалькі дзён на бераг выспы вынесла яшчэ адну частку самалёта.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

У суседняй Польшчы адзначалі гадавіну Варшаўскага паўстання. 71 год таму ахвярамі паўстання сталі каля 200 тысяч чалавек, савецкае войска хоць знаходзілася побач у тыя дні, але бяздзейнічала. 1 жніўня а 17:00 у Варшаве зноў завылі сірэны і на хвіліну на вуліцах спыніліся аўтамабілі і пешаходы. Маладыя людзі запалілі фаеры, што зрабіла ўражанне ад карціны яшчэ больш моцным.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

А ў Беларусі працягваецца збор подпісаў дзеля вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Магчымыя кандыдаты Анатоль Лябедзька і Таццяна Караткевіч сустрэліся на… святкаванні дня гораду ў Берасці. Завіталі на пікеты і мясцовыя начальнікі КДБ, міліцыі і чыноўнікі. Чытайце наш рэпартаж пра падзею па спасылцы.

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

Лета – час падарожжаў! Прапануем вам цікавы маршрут па вадзяных млынах пад Горадняй. Наш карэспандэнт наведаў некалькі такіх млыноў, а тое, што пабачыў, адлюстраваў у сваім рэпартажы.

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў