Ці пераймянуюць Македонію? Рэферэндум па гэтым пытанні праваліўся


Пратэсты ў Македоніі. Фота Forum/Reuters/Ognen Teofilovski

Рэферэндум у Македоніі ў справе пагаднення краіны з Грэцыяй, а таксама аб змене назвы на Рэспубліка Паўночная Македонія не адбыўся праз нізкую яўку. Цяпер гэтыя пытанні будзе разглядаць парламент краіны.

Вынесеныя на плебісцыт пытанні «Ці падтрымліваеце вы ўступленне ў ЕЗ і НАТО з прыняццем дамовы паміж Македонія і Грэцыяй?» важныя не столькі з пункту гледжання пра змену назвы краіны, колькі геапалітычнага выбару Македоніі. Але на выбарчыя ўчасткі краіны прышлі аддаць свае галасы ўсяго толькі 36.36 % выбарнікаў. Для таго, каб рэферэндум адбыўся, яўка павінна была перавысіць 50 %.

Грэкі і македонцы нарэшце могуць памірыцца. Але не факт

Нягледзячы на нізкую актыўнасць грамадзянаў краіны, прэм’ер-міністр Македоніі Зоран Заеў назваў вынікі плебісцыту паспяховымі. Паколькі з тых, хто прыйшоў на ўчастак, «за» – прагаласавалі 91,48%, а «супраць» – 5,64% грамадзянаў.

Цяпер гэтыя пытанні мае вырашаць парламент краіны, адзначыў Зоран Заеў. Паводле прэм’ер-міністра Македоніі, калі апазіцыя не падтрымае «волю большасці грамадзянаў», то ў Македоніі пройдуць парламенцкія выбары.

Лідар апазіцыі Хрысціян Міцкоскі ў сваю чаргу лічыць, што вынікі рэферэндуму, а галоўным чынам адсутнасць неабходнай яўкі і сталі дэманстрацыяй волі народа, паведамляе ТАСС.

Афіны і Скоп’е заявілі пра «дасягненне прагрэсу» у перайменаванні Македоніі

Рэакцыя на рэферэндум у ЕЗ

Генеральны сакратар НАТО Енс Стольтэнбэрг вітаў рэферэндум і яго вынікі.

«Дзверы НАТО адчынены для Македоніі, але ўсе нацыянальныя працэдуры павінны быць завершаны», – напісаў ён у сваім Twitter.

У сваю чаргу еўракамісар па пашырэнні ЕЗ Ёганэс Ган паводле паведамлення ТАСС, заклікаў палітыкаў Македоніі паважаць вынікі рэферэндуму і дзейнічаць у інтарэсах краіны, а не партыяў.

Сяргей Скулавец, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары