Торфабрыкетны завод у Хойніках спыніўся пасля мадэрнізацыі


Грошы ў багну – прычым даслоўна. Гэтак каротка можна падсумаваць мадэрнізацыю Торфабрыкетнага заводу ў Хойніках коштам амаль $ 7 млн. Прадпрыемства аднавілі ў межах праграмы развіцця рэгіёну, але ў выніку яно фактычна спыніла працу.

«Завод проста стаіць у рэжыме кансервацыі, бо на сённяшні дзень пакуль няма рэалізацыі прадукцыі», – тлумачыць дырэктар заводу Ігар Тамко.

У выніку з больш як 170-ці працаўнікоў на заводзе засталося ўсяго некалькі дзясяткаў, занятых аховаю ды абслугоўваннем радовішчаў торфу. Усё гэта – за мізэрную заработную плату. Але гэта яшчэ палова бяды.

Без працы, без перспектываў, без надзеі

Ісці ў Хойніках – як прызнаюцца мясцовыя – асабліва няма куды. Рэгіён займае адно з першых месцаў па краіне ў беспрацоўі.

Каб запрацаваць Торфабрыкетнаму заводзе прадпрыемству неабходныя замовы. Адзінаю надзеяй была будучая міні-ТЭЦ, якая б працавала на торфе. Але ейная будова ў Хойніцкім раёне гэтак і засталася ў планах.

«Вы ж разумееце, што газіфікацыя, суадносна сыходзяць спажыўцы торфабрыкету. Таму такая справа тут», – кажа Ігар Тамко.

Зразумець акурат цяжка. Асабліва матывацыю ўладаў, якія правялі каштоўную мадэрнізацыю, але не запэўнілі заводу гэтак неабходных для існавання рынкаў збыту.

Вольга Жарнасек, «Белсат»

Стужка навінаў