Так мала жытла у Беларусі не аддавалі з 2006 года


13 жніўня ў Беларусі – дзень будаўніка.

Віншуючы будаўнікоў з прафесійным святам, Лукашэнка сказаў, што «прафесіяналізм беларускіх будаўнікоў запатрабаваны не толькі на радзіме, але і за мяжой».

«Важнасць вашае дзейнасці цяжка пераацаніць», – сказаў Лукашэнка.

Згодна з Белстатам, летась беларускія будаўнікі аддалі да ўжытку 4 288 000 кв. м. жытла. Менш збудавалі толькі ў 2006-м (крыху больш за 4 млн кв. м.).

 

Пасля 2014-га будаўнічы рынак у Беларусі працягвае здзімацца: у параўнанні з тым перыядам, аб’ёмы працаў упалі на 50–70 %, заробкі ўсцяж застаюцца на ўзроўні 2014-га.

За першае паўгоддзе 2017-га ў Беларусі здалі здалі ў эксплуатацыю амаль 2 млн кв. м. жытла.

Дзень будаўніка з’явіўся ў календары ў 1956 годзе. Ініцыятар узнікнення даты – Мікіта Хрушчоў.

Апроч Беларусі, свята «Дзень будаўніка», якое адзначаецца ў другую нядзелю жніўня, існуе ў Арменіі, Кыргызстане, Расеі ды Украіне.

ДД

Стужка навінаў