Суседзі Беларусі перайшлі на зімовы час


Ноччу ўсе акрамя Расеі суседзі Беларусі перайшлі на зімовы час.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка (а 04:00) у Латвіі, Літве, Польшчы ды Украіне гадзіннікі перавялі на гадзіну назад.

Такім чынам цяпер у Менску будзе гадзіна розніцы з Кіевам, Вільняй ды Рыгай, дзве гадзіны з Варшавай.

У сувязі з гэтым Беларуская чыгунка правяла карэкціроўку раскладу руху міжнародных цягнікоў. З інфармацыяй аб змене раскладу можна азнаёміцца на афіцыйнай старонцы чыгункі.

Чытайце таксама >>> Польская чыгунка пусціць у Беларусь новыя цягнікі. Квіткі патаннеюць

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў